Зоф’я Адамаўна Тшашчко́ўская (Трашчкоўская), па нараджэнні Манько́ўская (1847, в. Дарагавіца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — ) — польская і беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям’i дробнага шляхціца Адама Манькоўскага і Міхаліны з Раецкіх. Па маці даводзілася пляменніцай А. Раецкаму, мужу роднай сястры Уладзіслава Сыракомлі Лізаветы. З Сыракомлем пазнаёмілася ў дзяцінстве, каля шасці гадоў, у Залуччы.

У 1861—1866 гадах вучылася ў Вільні ў прыватным пансіёне Францішкі Клячкоўскай, тады ж пачала пісаць вершыАСОБА І ТВОРЧАСЦЬ ЗОФ’І МАНЬКОЎСКАЙ (АДАМА М-СКАГА) У КАНТЭКСЦЕ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ. У час вучобы часта наведвала дом Сыракомлі. У 1862 годзе паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф’і Манькоўскай», чым блаславіў пачынаючую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве».

Неўзабаве па заканчэнні пансіёна была выдадзена замуж за афіцэра расійскай арміі Вацлава Тшашчкоўскага. Калі муж служыў у Разанскай губерні, жыла ў Зарайску. Удзельнічала ў руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. Потым ізноў вярнуліся ў Расію, жылі ў Ноўгарадзе, дзе пасябравала са ссыльным удзельнікам паўстання 1863—1864 гадоў і паплечнікам Кастуся Каліноўскага Ф. П. Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу. У пісьмах да Зянковіча былі змешчаны вядомыя беларускія вершы.

Друкавацца пачала ў 1887 годзе. У 1899—1906 гадах яе творы pэгyляpнa дpyкaвaлicя на cтapoнкax тaкix пoльcкix пеpыядычныx выданняў, як «Prawda» («Праўда»), «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюcтpaвaны штoтыднёвiк»).

Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглыбілася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). Памерла года. Пахавана на могілках в. Бабоўня (цяпер Капыльскі раён).

Творчасць Першыя яе літаратурныя спробы падтрымаў сваяк Уладзіслаў Сыракомля. Яго літаратурны ўплыў адчуваецца ў завастрэнні цікавасці паэтэсы да роднага краю і жыцця народа, у напісанні твораў, тэматычна і праблемна звязаных з Беларуссю і мясцовымі вуснапаэтычнымі традыцыямі, і ўрэшце ў напісанні паэтэсай арыгінальных беларускіх вершаў.

Усе публікацыі падпісвала крыптанімам Адам М-скі (скарочанае прозвішча бацькі). Зоф’я Тшашчкоўская свядома і мэтанакіравана падтрымлівала сваё паэтычнае інкогніта, маючы на тое асабістыя прычыны: «Сабою сярод людзей не хачу быць не з-за капрызу, але з увагі на маё сучаснае прозвішча і на магчымую будучыню. Не хачу нікога з сабою звязваць». Верагодна, што сваёй паэтычнай польскамоўнай творчасцю яна не хацела пашкодзіць мужу, афіцэру царскай арміі.

Роднай вёсцы прысвяціла цыкл вершаў на польскай мове «Дарагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зборніка на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальклор і лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі, у сваіх творах звярталася да гераічнага мінулага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцінства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), захапленне сялянскай трываласцю і спачуванне сацыяльна абяздоленым.

Абвострана-гуманістычнае светаўспрыманне і дэмакратызм поглядаў Тшашчкоўскай спрыялі яе звароту да арыгінальнай і перакладной беларускамоўнай творчасці. Захаваўся яе беларускі верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі…» («Беларуская малітва», 1888), які стаў хрэстаматыйным. Верш напісаны ў форме стылізаванага малітоўнага звароту да Бога-Бацькі, у ім апавядаецца пра цяжкую, гаротную долю роднага краю і яго людзей-працаўнікоў, строфы заканчваюцца малітоўнай просьбай «хлеба, сонца і шчасця».

Захаваліся таксама яе пераклады на беларускую мову паэтычных твораў Яна Чачота («Казак»), Тэафіла Ленартовіча («Каліна»), Марыі Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына…»). Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, французскай, чэшскай паэзіі.

Падтрымлівала творчыя кантакты з Вінцэнтам Каратынскім, Янкам Лучынам.

Крыніцы

Літаратура

Казбярук У. М. Ступені росту: Бел. літ. канца XIX — пачатку XX ст. і традыцыі пол. пісьменнікаў. Мн., 1974. Казбярук У. М. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. № 12. Заняпад і адраджэнне: Бел. літ. XIX ст. Мн., 2001. Adam M-ski (Zofia Mankowska) Dzisiaj i na wieki. Poezje. = Адам М-скі (Зоф’я Манькоўская) Цяпер і назаўсёды. Паэзія / Уклад. Ю. Гарбінскага / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч, У. Мархеля, С. Мінскевіча. — Warszawa — Minsk = Варшава — Мінск: Інстытут Славістыкі ПАН; Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы НАН РБ, 2004. — 532 с. Зоф’я Тшашчкоўская. Дарагавіцкія песні / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч // Полымя — 2001. — № 1. — С. 135—141. Адам М-скі (Зося Манькоўская). Вершы / Пераклады У. Мархеля // Роднае слова. — 2001. — № 10. — С. 95—96. Зося Манькоўская. З «Дзённіка кабеты»: Вячорныя сны / Пераклад І. Багдановіч // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. — Мінск: РІВШ БДУ, 2002. — С. 125—129. Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі). Пахаванне; Лямант / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч // Наша вера. — 2004. — № 3. — С. 28—30. Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі). «Пашлі нам сонца з цёплай расою…» (вершы) / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч і У. Мархеля // Маладосць. — 2007. — №. 10. — С. 137—141. Зоф’я Манькоўская (Адам М-скі). Вершы / Пераклады з польскай мовы І. Багдановіч і У. Мархеля // Маладосць. — 2008. — № 2. — С. 105—110. Багдановіч І. Зоф’я Тшашчкоўская «Песні Дарагавіцкія» (прадмова) // Полымя — 2001. — № 1. — С. 131—135. Багдановіч І. Прага духоўных вышыняў: Або эстэтычныя пераўвасабленні Зосі Манькоўскай / Прадмова і публікацыя перакладаў // Наша вера. — 2001. — № 4. — С. 58—63. Багдановіч І. Паэтычны «фемінізм» Адама М-скага // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. — Мінск: РІВШ БДУ, 2002. — С. 79—83. Багдановіч І. Натхнёны Бацькаўшчынай спеў / Прадмова і публікацыя перакладаў Зоф’і Манькоўскай // Маладосць. — 2003. — № 10. — С. 98—102. Багдановіч І. Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай // Маладосць. — 2007. — № 10. — С. 130—134. Запрудскі І. «Песня сэрца, якое так горача адчувала»: Пошукі адэкватнасці ў творчым лёсе паэткі Адама М-скага // Маладосць. — 2007. — № 10. — С. 124−127. Мархель У. Права на шчырасць // Маладосць. — 2007. — № 10. — С. 127—130. Нілава Т. Апошні рамантык і першы мадэрніст // Маладосць. — 2007. — № 10. — С. 135—136.

Спасылкі

Зося Манькоўская. Вершы. Пераклад з польскай Ірыны Багдановіч

Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Капыльскім раёне