Кроў (Kroŭ, Krou) — музыка, рэпер, актор тэатра і незалежнага кіно, публіцыст (палітычнай і эканамічнай тэматыкі), прадзюсар; стваральнік і вядучы праграмы «Black Beat» на радыё «Рацыя»; аўтар, рэжысёр, выканаўчы прадзюсар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» Белсаце, уладальнік музычнага выдавецтва Ambasada Music Group, кампаніі KROU Entertainment, бізнэсовец, стваральнік аднаго з першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).

Біяграфія Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, вырас і выхаваўся на Палессі.

Творчасць Першы яго выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фестывалі Басовішча.

Таксама ўдзельнічаў у Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007, у фестывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.

Граў у варшаўскім тэатры Stara ProchOFFnia, у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.

Грае адну з першапланавых роляў у камедыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (бел. Пятае Пачуццё) польскага рэжысёра Пётра Коханьскага.

Музычныя праекты Чырвоным па Белым (ЧпБ) Ambasadar KROU

alter-ego — Ambasadar KROU Сольны праект Ambasadara KROU, вядомага слухачам з ужо вядомага гурта Чырвоным па Белым. Творчасць Кроў адрозніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымным падыходам да хіп-хопа. Саркастычныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамешаныя вялікай колькасцю дасціпных punch-line’аў, skills’амі і flow.

Дыскаграфія

Альбомы Актуальная Тэматыка (нелегал) — (LP 2004, нелегал, Мінск, AmbasadaMG) Вулічныя Байцы (нелегал) — (EP 2005, нелегал, Мінск, AmbasadaMG) Найлепшае 2004-2005 — (LP 2006, Мінск, AmbasadaMG, VoliaMusic) Крывавы Сакавік — (LP 2007, Мінск, AmbasadaMG)

Супольныя праекты Песьні свабоды (2006) Чарнобыльскі вецер (2006) Песьні свабоды-2 (2006) Прэм'ер Тузін 2006 (2006) Песьні на вершы Новіка-Пяюна (2007) Песьні свабоды-3 (2007) Трыб’ют А.Мельнікава (2007)

Спасылкі Афіцыйная старонка на Facebook Blog / FotoBlog Старонка з кліпамі на YouTube.com Катэгорыя:Рэперы Беларусі