Амазонскі прыродны тэрытарыяльны комплекс () − адзін з 6 прыродных тэрытарыяльных комплексаў Калумбіі. Знаходзіцца на поўдні Калумбіі, плошча 483 119 км² (41 % тэрыторыі краіны), частка больш шырокага экалагічнага рэгіёну Амазоніі, самай шырокай лясной зоны ў свеце, якая акрамя Калумбіі ўключае тэрыторыі Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гаяны, Перу, Сурынама і Эквадора.

Насельніцтва Насельніцтва рэгіёну — 742 429 чалавек (2005, перапіс). Найбуйнейшыя гарады рэгіёну − Фларэнсія і Сан-Хасэ-дэль-Гуаўярэ.

Эканоміка і транспарт Сярод асноўных галін эканомікі рэгіёну развіваюцца рыбалоўства, жывёлагадоўля, высечка лесу і горная справа. У рэгіёне выяўленыя шырокія запасы нафты. Складанасць воднага басейна і нежаданне закрануць навакольнае асяроддзе абумоўлівае слабую развітасць транспартнай сістэмы рэгіёну. Асноўны спосаб доступу ў рэгіён − паветраны транспарт, у межах рэгіёну пераважае рачны транспарт. Самыя буйныя гарады злучаны з астатняй часткай краіны дарогамі.

Нацыянальныя паркі На тэрыторыі Амазонскага прыроднага тэрытарыяльнага комплексу размешчаны 10 нацыянальных паркаў Калумбіі:

Амакаяку

Чырыбікетэ

Катэгорыя:Геаграфія Калумбіі