Шымла, Сі́мла (, ) — горад у паўночнай Індыі, сталіца штата Хімачал-Прадэш. Горнакліматычны курорт, важны турыстычны цэнтр. У 1864 годзе Шымла стаў летняй сталіцай Брытанскай Індыі. Пасля атрымання Індыяй незалежнасці горад стаў сталіцай штата Пенджаб, а затым штата Хімачал-Прадэш.

У Шымле размешчана некалькі каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў. Горад вядомы сваімі храмамі і палацамі. Многія будынкі ў горадзе пабудаваныя ў стылі вяртання Цюдараў і неагатычным стылі.

У Шымле з 2005 года праводзяцца гонкі на горных веласіпедах — MTB Himalaya. Насельніцтва — 171 817 жыхароў (2001).

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Індыі Катэгорыя:Хімачал-Прадэш