Ганна Шаркунова () — беларуская поп-спявачка.
Біяграфія Нарадзілася 14 кастрычніка 1984 года ў Бабруйску.
Скончыла сярэднюю школу № 15 ў Пінску ў 2002 годзе. Скончыла музычную школу ў Пінску па класе фартэпіяна, у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сацыяльная педагогіка».
Жыве ў Мінску.
Сын Максім нарадзіўся 14 чэрвеня 2017 года.
Творчы шлях 2005 год — удзел у музычным праекце «Зорны дыліжанс» (тэлеканал СТБ). Пачатак супрацоўніцтва з прадзюсарам Уладзімірам Кубышкінымhttps://dorohins.com/personality/interview/anna-sharkunova-kak-lyubit-svoi-pesni.html
2006 год — перамога ў туры тэлеконкурсу «Песня года» (АНТ) з песняй «Сердце красавицы» (муз. У. Пензіна, сл. У. Кубышкіна).
2007 год — узнагарода беларускага MTV у намінацыі «Найлепшая поп-выканаўца».
2008 год — сумесны тур па гарадах Беларусі з Георгіем Калдуном. Удзел у рэкламных кампаніях страхавой кампаніі «B&B Insurance» і маркі «Citroen» у Беларусіhttps://www.domkrat.by/news/422/. Удзел у паўфінале нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне» з песняй «Мы будем первые»). Узнагарода сеткі магазінаў «Містэрыя гуку» паводле вынікаў продажаў CD.
2009 год — выхад дэбютнага альбому «Сердце красавицы» (2009, прадзюсар Уладзімір Кубышкін).
2010 год — удзел у конкурсе «Песні мора» (Украіна).
2010—2011 гады — канцэртны тур па гарадах Беларусі (разам з Германам).
Май 2015 года — сольны канцэрт у Палацы рэспублікі (Мінск) у гонар 10-годдзя творчай дзейнасці.
2020 год — песня «Роль второго плана» адзначана як найлепшая песня года конкурсу «Песня года Беларусі»https://minsknews.by/rol-vtorogo-plana-pesnej-goda-belarusi-stal-hit-anny-sharkunovoj/ . У красавіку удзел у праекце Сяргея Будкіна Belsat Music Live тэлеканала Belsat.
Дыскаграфія «Сердце красавицы» (2008, прадзюсар — Уладзімір Кубышкін) 1. Красавица 2. Последний лист 3. Бежать 4. Буду помнить 5. Прощай 6. Два океана 7. Белый флаг 8. Рядом с тобою быть (дуэт з Георгіем Калдуном) 9. Красавица (арыгінальная версія) 10. Прощай (танцавальная версія) 11. Только не уходи (дуэт з Германам) 12. Утонем 13. Красавица (арыгінальная версія) 14. Сорваться и вниз 15. Последний лист (эфірная версія) 16. Буду помнить (арыгінальная версія) 17. Последний лист (відэакліп)
«Я сильная» (2015, прадзюсар — Уладзімір Кубышкін) 1. Всё это было 2. Мы будем первыми 3. Отпускаю навсегда (Radio edit) 4. Я знаю её в лицо 5. Если не ты 6. В тишине рассвета 7. Буду помнить (Piano version) 8. Я сильная 9. Земная любовь 10. И жизни не хватит 11. Не больно 12. Отпускаю навсегда (Original version) 13. Что, если мы (дуэт с группой Litesound) 14. Жураука (дуэт с Кириллом Ермаковым) 15. Я знаю её в лицо (DJ Satim RMX) 16. Просто слова
Песні «Татуировка» (2016 г.) «Не прощаясь» (feat. Ди-Бронкс) «Сильно» (2017 г.) «Мы будзем першымi» (2017 г.) «Полотно» (2017 г.) «Всё что я загадаю» (2019 г.) «Роль второго плана» (24 мая 2019 г.) «Свобода — это Рай» (чэрвень 2019.; feat Без Билета) «Воины света» (верасень 2019 г.; cover Brutto) «Шалі» (22 лютага 2020 г.; feat Зміцер Вайцюшкевіч; cover Lady Gaga, Bradley Cooper «Shaloow») «Песня счастливых людей» (7 жніўня 2020 г.) https://www.pressball.by/news/other/364087 https://afisha.tut.by/news/anews/695814.html «Рисунки на стене» (17 лістапада 2020 г.) https://afisha.tut.by/news/anews/708168.html
Крыніцы
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі