Наро́дны камісарыя́т лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны ў снежні 1936 года. Размяшчаўся ў будынку на рагу вуліц Карла Маркса і КамсамольскайСпіс абанентаў менскай АТС. 1938.
У функцыі камісарыята ўваходзіла кіраўніцтва нарыхтоўкай і сплавам лесу, лесапільнай, дрэваапрацоўчай, мэблевай, фанернай, запалкавай, лесахімічнай прамысловасцю, забеспячэннем прадпрыемстваў галіны тэхнічнымі матэрыяламі, механізмамі, запчасткамі, машынамі.
Наркамы Іосіф Іванавіч Рыжыкаў (1937 — 1938) Вульф Гайсін (1938 — 1941) Рыгор Лахтанаў (1941 — 1945) Сцяпан Пыж (1945 — 1946)
Спасылкі Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі История концерна Беллесбумпром
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе