Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Назва Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб».

Ніжэй па Свіслачы, за 5 км ад Шэйпічаў, таксама была вёска Бугрымаўка (на карце 1797 года, цяпер у складзе Мінска, працяг вуліцы Дворышчы). Яе назва таксама іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Bug-rim'asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80 (Bug-), 129 (Rim-)..

Назва Шэйпічы верагодна другаснага паходжання. Пад Ваўкавыскам ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск пад Мінскам (за Смілавічамі).

Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Сморгаўка, Траскоўшчына, Лабуншчына (у Каменнай Горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Traskus, Šeipys, Bugrimas, Labūnas.

Гісторыя У 1492—1506 гадах вялікі князь Аляксандр Ягелончык дараваў сяло Шэйпічы Абраму Езафовічу. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары пацвердзіў сяло Шэйпічы старосце Смаленскага места і менскаму войту Абраму Езафовічу. У 1557 годзе сяло, дзяржаўная ўласнасць. У 1667 годзе маёнтак, шляхецкая ўласнасць.

У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце, дзяржаўная ўласнасць, 7 двароў, 19 жыхароў. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 52 жыхары. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1940-я — 1950-я гады побач вырас аднайменны пасёлак нелегальнай забудовы. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён. Бальшыня вясковай забудовы захавалася на вуліцы Шэйпічы.

У 2016 годзе зацверджаная назва Шэйпічы для праектаванай станцыі чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна на скрыжаванні вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага. Аднак пазней ад гэтай станцыі адмовіліся, змяніўшы схему лініі на кальцавую.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска