Алена Варабей (), сапраўднае Алена Якаўлеўна Лебенбаум (; нар. 5 чэрвеня 1967, Брэст) — эстрадная актрыса парадыйнага жанру і кіно, спявачка, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Жыве і працуе ў Расіі.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і беларускіх яўрэяў Якава і Ніны Лебенбаумаў. Ганарылася сваім прозвішчам і любіла падкрэсліваць яго значэнне — дрэва жыцця. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Брэст, а затым у музычным вучылішчы (цяпер Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы). Здольнасці да пародыі выявіліся ў яе яшчэ ў школе. Школьныя настаўнікі сталі першымі персанажамі для яе пародый. Разам з тым любіла спяваць і марыла стаць эстраднай спявачкай. Але бацькі рыхтавалі яе на настаўніка музыкіНаталия Кривец. Елена Воробей живет на два дома — в Москве и Бресте.

У 1988 годзе з трэцяй спробы паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут (сёння — Санкт-Пецярбурская дзяржаўная акадэмія тэатральнага мастацтва). Паводле яе слоў, каб ездзіць у Ленінград на ўступныя іспыты, тры гады запар ёй давялося мыць пад’езды, разгружаць хлеб, дапамагаць прадаўцам у хлебным аддзеле. Цікава, што пры паступленні прыёмная камісія адзначыла, што спяваць Алена Лебенбаум не ўмее і не здольная гэтаму навучыццаБиография. Воробей Елена Яковлевна. У Ленінградскім тэатральным інстытуце, які скончыла ў 1993 годзе, яна праходзіла навучанне па класе артыст тэатра, эстрады і кіно Ісака Штокбанта. Артыстка прызнаецца, што падчас навучання цяжэй за ўсё ёй было пазбавіцца свайго беларускага акцэнту, каб пачаць правільна размаўляць па-руску. А лягчэй за ўсё ёй даваўся вакал. Педагогам па вакале была Алена Шмыдлеўская, якая вучыла не толькі класічнай манеры спеваў, але і эстраднай, і джазавай, і якая пасля ўгавораў пагадзілася ўзяць Алену Лебенбаум у свой класЕлена Воробей: «Театральный институт — моя первая любовь».

Творчы шлях Са студэнцкіх гадоў пачала працаваць у Ленінградскім тэатры музычнай пародыі «Буфф» разам з такімі вядомымі сёння парадыстамі як Юрый Гальцаў, Генадзь Ветраў. Там у яе была магчымасць іграць у драматычных спектаклях, спяваць і рабіць пародыі. Знайсці свой жанр для яе тады аказалася няпроста — хацела стаць і спявачкай, і парадыстам, і актрысай.

У 1991 годзе выступіла на конкурсе акцёрскай песні імя Андрэя Міронава з музычнай пародыяй. Сваім вобразам і вакальным нумарам яна шакавала журы, якое не ацаніла яе выступ, але пры гэтым у гледачоў яна выклікала вялікае захапленне і была адзначана прызам глядацкіх сімпатый. У 1993 Алена выдатна прадэманстравала свае вакальныя і акцёрскія здольнасці на Усерасійскім конкурсе «Ялта-Масква-Транзіт». Тады яна з’явілася перад гледачамі ў вобразе няўклюднай школьніцы ў акулярах з касічкамі і бутэрбродам у руцэ. Меркаванні прафесійнага журы і гледачоў гэтым разам супалі і Алена Варабей атрымала на конкурсе Гран-пры, адмысловы прыз 1-га тэлеканала — паездку ў Сан-Рэма ды прыз глядацкіх сімпатый.

Аднак пасля гэтага выдатнага поспеху ў Ялце Алена Варабей эстраднай спявачкай не стала — для гэтага патрэбныя былі вялікія грошы, якіх яна не мела. Тым не менш, яна працягвала пісаць песні, агучвала шматлікія рэкламныя ролікі. Вялікую ролю ў яе далейшай акцёрскай кар’еры адыграла знакамітая спявачка Ала Пугачова, якая ў 1998 годзе запрасіла яе прыняць удзел у здымках «Калядных сустрэчаў» («Рождественских встреч»).

Пазней ёю зацікавіўся парадыст Уладзімір Вінакур, які шукаў актрысу для свайго тэатра, аднак працаваць у яго тэатры Алене не давялося: пасля адзінага выступу ў канцэртнай праграме «Левчик и Вовчик. 30 лет спустя», дзе Варабей разам з Гальцавым і Ветравым выканалі парадыйны нумар, да яе падышоў прэзідэнт культурнага фонду «АРТЭС» А. Достман і прапанаваў падпісанне выгаднага кантракта. Праз пэўны час Алена Варабей цалкам перайшла на эстраду ў парадыйны жанр і пачала браць удзел у праграме «Аншлаг». Пачаліся і сольныя канцэрты перад вялікай аўдыторыяй у розных гарадах і краінах. Здымаецца ў кіно.

Творчы псеўданім Алены Лебенбаум мае наступнае тлумачэнне: з аднаго боку, слова «верабей» () выдатна адлюстроўвае няўрымслівы тэмперамент артысткі, а яшчэ Алена з дзяцінства любіць спявачку Эдзіт Піяф, прозвішча якой з французскай мовы перакладаецца як «верабей».

Сям’я Сёння Алена Варабей жыве ў Маскве на Вараб’ёвых гарах, выхоўвае дачку Сонечку, якая нарадзілася ў 2003 годзе. Раней рэгулярна наведвалася ў Брэст, дзе ў сям’і бацькоў выхоўвалася яе дачка. Заўчасна памёрлы дзядзька Алены Лебенбаум (родны брат бацькі) — Яфім Лебенбаум — быў сябрам Брэсцкай гарадской арганізацыі БНФ «Адраджэнне», выступаў за незалежнасць Беларусі, яе дэмакратызацыю, прыхільна ставіўся да беларушчыны і, будучы прыватным прадпрымальнікам, матэрыяльна падтрымліваў утрыманне сядзібы БНФ у Брэсце. Наогул для ўсіх Лебенбаумаў, любоў да Брэста і сваёй краіны былі зусім не чужыяМая знакамітая аднакласьніца — Алена Верабей.

З 2010 года бацькі Алены Варабей (Лебенбаум) Якаў і Ніна ды сям’я малодшай сястры Наталлі жывуць разам з ёй у Маскве.

Ролі ў кіно 2013 «Три богатыря» — Вавёрка 2012 «Красная Шапочка» — бабуля Чырвонага Капялюшыка 2011 «Новые приключения Аладдина» — мама Аладзіна 2010 «Морозко» (мюзікл) — Марфушанька (галоўная роля) 2009 «Золотой ключик» — ліса Аліса 2008 «Золотая рыбка» — Залатая Рыбка 2007 «Первый дома» — сержант міліцыі / Паша Строганава 2007 «Королевство кривых зеркал» 2006 «Бедная крошка» — Кікімара 2006 «1-й Скорый» — бяздарная актрыса (пародыя на «кікімару» кінарэжысёра Якіна з к/ф «Иван Васильевич меняет профессию») 2005 «Это все цветочки» — Інга 2005 «Бриллианты для Джульетты» — Жанна спявачка 2005 «12 стульев» (Украіна) — Фіма Собак, сяброўка Элачкі-людажэркі 2004—2005 «Осторожно, Задов!» 2004 «Операция „Эники-Беники“» 2004 «Афромосквич» — настаўніца Жэні 2003 «Женский роман» — эпізод 2001 «Улицы разбитых фонарей»-3 — Ларыса, развядзёная багачка 2001 «Домовой» (16-я серыя) 2001 «Старые песни о главном. Постскриптум» (тэлепраект) 1998 «Тело будет предано земле, а старший мичман будет петь» — эпізод 1993 «Страсти по Анжелике» (Украіна, Расія) — сяброўка 1990 «Бакенбарды» | Sudeberns — удзельніца «Капэлы»

Тэатральная праца «Чего хотят мужчины?» (рэжысёр Вольга Шведава) «Он в Аргентине» — Ніна «Любовь по-итальянски» — Эва «Ты мой Бог» — Сільвія «С любовью не шутят» — Інэса

Сцэнарыст 2007 «Школа № 1»

Агучванне 2006 «Элька» (анімацыйны)

Вакал 2001 «Улицы разбитых фонарей-3» — вакал Выконвае песню «Домовой» (музыка Андрэя Іванова, словы Дзмітрыя Рубіна) 2001 «Домовой» (16-я серыя)

Песні «Арлекино» «Белый снег» «Домовой» (з серыяла «Улицы разбитых фонарей») «Замечталась» «Идет солдат по городу» (з хорам ВВ МУС Расіі) «Ой, я мама»

Узнагароды Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Алена Варабей неаднаразова станавілася лаўрэатам Усерасійскіх конкурсаў артыстаў эстрады: «Хит-парад Останкино» (1995) «Кубок юмора» (2002)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Алены Варабей Елена Воробей / Союз юмористов Фильмография. Воробей Елена Яковлевна Нина Марадудина. Елена Воробей: «Я не боюсь быть смешной» / Вечерний Минск Елена Воробей: «Театральный институт — моя первая любовь» / Комсомольская правда Елена Воробей: «Быть собакой — тяжело!» / Невское Время Рыўка Брыск. Лебенбаўм. // Літоўка ды Саха. Сшытак 1. Койданава. 2011. С. 58-59.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Парадысты Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы