Афані () — невялікі муніцыпалітэт і востраў у складзе Іанічных астравоў. Частка архіпелага Дыяпонтыя. З’яўляецца самым заходнім востравам Грэцыі. Размяшчаецца за 23 км на поўнач ад Керкіры, за 12 км ад Эрыкусы і 10 км ад Матракі. Адміністрацыйна ўваходзіць у ном Керкіра і ў перыферыю Іанічных астравоў. Найбуйнейшы населены пункт і порт — вёска Афані. Насельніцтва паводле перапісу 2021 года — 386 чалавек. Плошча — трохі больш за 10 км².
Фізічная геаграфія
На востраве — густая расліннасць, пераважна хвоі і масліны. З араграфічнага пункту гледжання, востраў з’яўляецца даволі гарыстым.
Гісторыя Традыцыйна лічыцца, што Афані — гэта востраў Агігія, які згадваецца ў Адысеі. Да таго ж сцвярджаюць, што ў пячоры ля пляжа Амаса Аспраса (Άμμος Άσπρος) Каліпса ўтрымлівала Адысея.
У 1571 годзе Рэспубліка Венецыя засяліла Афані жыхарамі Паксаса, ад якіх, верагодна, паходзіць большасць сучасных астраўлян. Па меры роста насельніцтва жыхары Афані засялялі суседнія астравы Эрыкуса і Матракі. У 1846 годзе востраў увайшоў у склад грэчаскай дзяржавы, як і астатнія Іанічныя астравы.
Дэмаграфія Большасць насельніцтва канцэнтруецца ў вёсцы Афані, найбуйнейшым з 13 населеных пунктаў, якія складаюць раён Афані.
Славутасці Венецыянская крэпасць: яе руіны знаходзяцца ў заходняй частцы вострава. Маяк: пабудаваны ў 1872 годзе побач з крэпасцю. Харыё (Χωριό): сяло мае чатыры царквы візантыйскай архітэктуры.
Гл. таксама Дыяпонтыя