Рагавыя каралы (Gorgonaria) — парафілетычная група васьміпрамянёвых каралаў (Octocorallia), якая раней разглядаўся ў рангу атраду. Каля 1200 відаў. Жывуць ва ўсіх морах, пераважна на плыткаводдзі і на сярэдняй глыбіні ў трапічнай зоне Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Некаторыя віды з'яўляюцца аб'ектам промыслу. Унутраны шкілет прадстаўнікоў утвораны вапнавымі спікуламі або канцэнтрычнымі слаямі бялку-калагену — гарганіну.

Спасылкі Жизнь животных: в 6-ти томах. — М.: Просвещение. Под редакцией профессоров Н. А. Гладкова, А. В. Михеева. 1970.

Катэгорыя:Васьміпрамянёвыя каралы