Джон Тра́мбал (; , Лебанан, штат Канектыкут — ) — амерыканскі мастак.

Вучыўся ў Лондане ў Бенджаміна Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША (1775—1783), ад’ютант Джорджа Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—1815 гадах жыў у Лондане. У 1817—1836 гадах узначальваў Амерыканскую акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Ёрку.

Творчасць Аўтар невялікіх тонкіх рэалістычных партрэтаў удзельнікаў вызваленчай вайны, у тым ліку Р. Ізарда, і патрыятычных гістарычных карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786-94).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі вайны за незалежнасць ЗША