А́льберт І́пель (; ) — нямецкі педагог, класічны археолаг. Першы даследчык беларускага народнага мастацтва.

Біяграфія Альберт Іпель вывучаў класічную археалогію ў Фрайбургу, Берліне і Боне, і ў 1910 годзе скончыў дактарантуру ў Бонскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэннем народнага мастацтва, у 1918 годзе зладзіў дзве выстаўкі — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (), у адрозненне ад польскага і расійскага, і выдаў на гэту тэму кнігу. У 1926 годзе Віцебскае акружное таварыства краязнаўства ініцыявала пераклад гэтай кнігі. Мастак-графік Зіновій Гарбавец пераклаў кнігу на рускую мову, а вядомы краязнаўца Мікола Каспяровіч з рускай мовы — на беларускую. Гэтая кніга стала адным з першых на Беларусі выданняў пра беларускае мастацтва. Зіновій Гарбавец аформіў выданне малюнкамі для вокладкі і тытульнага аркуша.

У 1923—1940 гадах выкладаў у Брэславе і Берліне. У 1940 атрымаў званне ганаровага прафесара археалогіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1947 года — ганаровы прафесар універсітэта Гамбурга. У той жа час працаваў дыктарам Імперскай установы фільмаў і выяў у навуцы і навучанні ().

З 1954 года на пенсіі. У 1955 годзе ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Сям’я Быў жанаты з Лётай Эрман (1886—1972), дачкой егіптолага Адольфа Эрмана.

Бібліяграфія Der dritte pompejanische Stil. Berlin: Schade, 1910. Die Ausstellung Wilna ― Minsk: Die Bänder // Zeitung der 10. Armee. Nr. 595 (13.06.1918) Die Ausstellung Wilna ― Minsk: Die Antiminsien // Zeitung der 10. Armee. Nr. 599 (18.06.1918); Nr. 600 (19.06.1918)

Das Mohilewer Kirchenmuseum // Zeitung der 10. Armee. Nr. 722 (5.11.1918); Nr. 724 (7.11.1918)

Indische Kunst und Triumphalbild. Leipzig: Hirichs, 1929. Römische Porträts. Bielefeld: Velhagen & Klasing, 1930.

Wirkungen griechischer Kunst in Asien. Leipzig: Hinrichs, 1940. Winckelmanns Bedeutung für seine und unsere Zeit. Berlin: De Gruyter, 1942.

Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гамбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Археолагі Германіі Катэгорыя:Беларусісты