Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка (народжаная Марозава; 23 лістапада 1920, хутар Шаўцова, , Віцебская губерняцяпер , Віцебская вобласць — 20 мая 1980) — савецкі ваенны ўрач, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1957).

За 8 месяцаў знаходжання на фронце старшыня медыцынскай службы З. М. Тусналобава вынесла з поля бою 123 параненых. 2 лютага 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчнае Курскай вобласці была цяжка паранена, абмарожана, суткі праляжала сярод трупаў. З прычыны абмаражэння страціла рукі і ногі.

Пасля звароту Зінаіды да рабочых, публікацыі адкрытага ліста воінам Першага Прыбалтыйскага фронту, лозунг «За Зіну Тусналобаву!» з’явіўся на бартах многіх савецкіх танкаў, самалётаў і гармат.

Біяграфія Нарадзілася 23 лістапада 1920 года на хутары Шаўцова Полацкага павета Віцебскай губерні (цяпер Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і Марозавых. Руская.

У 1930-я гады бацька, баючыся рэпрэсій, выехаў у Сібір і памяняў прозвішча. Яго брат, Сямён Міхайлавіч Марозаў (1890—1937), інвалід першай сусветнай вайны, Георгіеўскі кавалер, старшыня калгаса «Другая пяцігодка» Расонскага раёна быў рэпрэсаваныПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / Беларуская Энцыклапедыя; Гал. Рэд. Беларускай Энцыклапедыі: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Мас. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 558 с: іл. — С. 195..

Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працавала ў Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці лабарантам-хімікам трэсту «Ленінсквугаль».

У РККА з 1942 года, у дзеючай арміі — з красавіка 1942 года. Член ВКП(б) з 1942 года. Скончыла курсы медсясцёр.

6 лістапада 1942 года за выратаванне 25 байцоў у перыяд з 19 па 23 ліпеня санітарка 849-га стралковага палка 303-й стралковай дывізіі 60-й арміі Варонежскага фронту гвардыі старшына медыцынскай службы З. М. Тусналобава была прадстаўлена камандзірам палка да ордэна Айчыннай вайны I ступені, але была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. За гэты ж подзвіг праз некаторы час яна была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Усяго за 8 месяцаў на фронце вынесла з поля бою 123 параненых.

У лютым 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчнае Курскай вобласці З. М. Тусналобава спрабавала аказаць дапамогу параненаму камандзіру ўзвода. Пакуль яна паўзла да лейтэнанта, сама была цяжка параненая: ёй перабіла ногі. У гэты час немцы перайшлі ў контратаку. З. М. Тусналобава паспрабавала прыкінуцца мёртвай, але адзін з нямецкіх салдат заўважыў яе, і ўдарамі ботаў і прыклада паспрабаваў дабіць санітарку.

Ноччу падаючая прыкметы жыцця санітарка была выяўленая разведгрупай, перанесеная ў размяшчэнне савецкіх войскаў і на трэці дзень дастаўлена ў палявы шпіталь. Ад моцнага абмаражэння ўсіх канечнасцяў развілася гангрэна. За некалькі месяцаў лячэння перанесла восем аперацый, якія выратавалі ёй жыццё. Але з прычыны абмаражэння былі ампутаваныя рукі і ногі. Аўтар ліста-закліку да воінаў 1-га Прыбалтыйскага фронту (май 1944). З. М. Тусналобава атрымала на яго больш за 3000 водгукаў, і неўзабаве лозунг «За Зіну Тусналобаву!» з’явіўся на бартах многіх савецкіх танкаў, самалётаў і гармат. У прыватнасці, на фюзеляжы самалёта Героя Савецкага Саюза Пятра Андрэева быў надпіс — «За Зіну Тусналобаву».

Пасля вайны інвалід Вялікай Айчыннай вайны першай групы З. М. Тусналобава жыла ў Полацку, працавала дыктарам мясцовага радыё, была членам гаркама КПСС, вяла грамадскую працу.

Восенню 1965 года Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў З. М. Тусналобаву-Марчанка , такім чынам, яна стала трэцяй савецкай медсястрой, узнагароджанай гэтай ганаровай узнагародай.

Памерла 20 мая 1980 года ў Полацку. Пахаваная ў Полацку на Чырвоных могілках.

Сям’я

Муж — Іосіф Пятровіч Марчанка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант. Пасля вайны працаваў у арцелі «Харчавік» начальнікам цэха, галоўным інжынерам, а затым — дырэктарам. У іх двое дзяцей: Сын Уладзімір (нар. 1951) — працаваў слесарам-мантажнікам, служыў у 1970—1972 годзе ў ракетных войсках. Пасля арміі вярнуўся на ранейшае месца працы. Скончыў інстытут у 1980 годзе. Кандыдат у майстры спорту па водных лыжах. 32 гады працуе ў газавай гаспадарцы. На 2010 год — намеснік дырэктара гаргазу. Унучка — Юля (нар. 1976), інжынер-будаўнік, жыве і працуе ў Мінску. Дачка Ніна (нар. 1959) — па адукацыі швяя, хатняя гаспадыня. Выгадавала двух сыноў.

Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (6 снежня 1957, медаль «Залатая Зорка» № 10842; па хадайніцтве Ваенна-медыцынскага музея Міністэрства абароны СССР, партыйных і савецкіх арганізацый горада Полацка); ордэн Леніна (6 снежня 1957); ордэн Чырвонага Сцяга; ордэн Чырвонай Зоркі; медалі, у тым ліку: Міжнароднага камітэта чырвонага крыжа (1965). Ганаровы грамадзянін горада Полацка.

Памяць

Імем Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка названы вуліцы ў Ленінске-Кузнецкім і ў Полацку, а таксама Полацкі медыцынскі каледж, адкрыты музей-кватэра гераіні. У сяле Новапакасьма Ленінск-Кузнецкага раёна, дзе яна вучылася, яе імем названа школа. У пасёлку Гаршочнае Курскай вобласці, дзе яна атрымала раненне, названая вуліца, побач з якой размешчана цэнтральная раённая бальніца. У Старым Асколе Белгародскай вобласці яе імя носіць сад школы № 33. Стэнд, прысвечаны мужнасці З. М. Тусналобавай-Марчанка, размешчаны ў музеі-кватэры М. А. Астроўскага «Пераадоленне» ў доме № 14 па вуліцы Цвярской ў Маскве У 1992 годзе ў Беларусі быў выпушчаны паштовы канверт, прысвечаны Тусналобавай.

Літаратура

Туснолобова-Марченко Зинаида Михайловна / Кузьмин М. К. Медики — Герои Советского Союза. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Медицина, 1970. — с. 192—195. — 233 с. Грицан Н. И. Особый случай. — Минск, 1964. Липский В. С. Крутые вёрсты. — Кемерово, 1982. Сатрапинский Ф. В. Военные медики — Герои Советского Союза / Центральное военно-медицинмкое управление Министерства обороны СССР; отв. ред. Е. Ф. Селиванов. — Л.: Военно-медицинский музей МО СССР, 1975. — С. 27-29. — 103 с. Фронтовики. — М.: Воениздат, 1984. — С. 30-40.

Спасылкі

За Зину Туснолобову!

За восемь месяцев Зина вынесла с поля боя 128 раненых бойцов.

Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Людзі на паштовых канвертах