Сямён Ісакавіч Чубукоў (1 студзеня 1907, в. Кузьмінічы, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 1983, Таганрог) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 262-га танкавага батальёна (70-я танкавая брыгада, 5-ы танкавы корпус, ), маёр. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 7 студзеня 1907 года ў вёсцы Кузьмінічы Расійскай імперыі, цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і селяніна. Беларус.

У пачатку 1920-х гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Бярозаўка Вяліка-Улуйскай воласці Ачынскага паветаМузей Ачынскага педагагічнага каледжа .. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў брыгадзірам у камуне Ачынскага раёна Краснаярскага краю.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1931 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, у 1940 — курсы «Стрэл».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года. Камандзір 262-га танкавага батальёна маёр Сямён Чубукоў вызначыўся ў Курскай бітвеКурская бітва. . 12 ліпеня 1943 года яго батальён першым фарсіраваў раку Выцебець і, умела ўзаемадзейнічаючы са стралковымі падраздзяленнямі, вызваліў раённы цэнтр сяло Ульянава, вёску Крапіўна і іншыя населеныя пункты Калужскай вобласці. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.

У 1944 годзе скончыў Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1948 — Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1954 года падпалкоўнік Чубукоў — у запасе.

З 1959 па 1974 год працаваў газааператарам на Таганрогскім металургічным заводзе.

Жыў і працаваў у Таганрогу.

Памёр 29 чэрвеня 1983 года, пахаваны ў Таганрозе.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1944 года маёру Чубукову Сямёну Ісакавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

Літаратура  — С. 283.

Спасылкі

Чубуков Сямён Ісакавіч. Чубуков Сямён Ісакавіч (1907—1983) . Наша Перамога. Чубуков Сямён Ісакавіч. Героі Савецкага Саюза, якія пражывалі на Доне пасля Вялікай Айчыннай вайны .

Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне