Зінедзін Зідан (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі, таксама чэмпіён Еўропы 2000, віцэ-чэмпіён свету 2006. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у якасці галоўнага трэнера іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

З 1994 па 2006 год выступаў за зборную Францыі, тройчы прызнаваўся найлепшым іграком свету (у 1998, 2000 і 2003 гадах). Зідан завяршыў кар’еру футбаліста пасля чэмпіянату свету 2006 года, а ў 2009 годзе стаў памочнікам прэзідэнта «Рэала» Фларэнтына Перэса. Праз тры гады ён вырашыў поўнасцю прысвяціць сябе трэнерскай рабоце. У 2014 годзе Зідан узначаліў маладзёжную каманду «Рэала», а ў 2016 годзе стаў галоўным трэнерам асноўнага клуба. Пад кіраўніцтвам Зідана «Рэал» тры разы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў, у выніку чаго француз стаў адным з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі турніру. 31 мая 2018 года Зінедзін Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала»Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Рэала".

11 сакавіка 2019 года Зідан зноў узначаліў «Рэал»Зидан возглавил «Реал». by.tribuna.com. У сезоне 2019/20 разам з клубам стаў чэмпіёнам Іспаніі. 27 мая 2021 года было афіцыйна абвешчана аб сыходзе Зідана з клубаЗидан покинул "Реал".

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Каны Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Францыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Кастылья Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1998 Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:ФІФА 100