Жлобінская вяслярная база заснаваная ў 2010 годзе ў горадзе Жлобін. Агульная плошча 2418 м². Уваходзіць у склад Цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні. Праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі па акадэмічным веславанні, веславанні на байдарках і каноэ. Маюцца трэнажорная і спецыялізаваная залы, медыцынскі цэнтр, дзе вядзецца кантроль за фізічным станам спартсменаў, і элінг на 40 лодак. Побач з базай пабудаваны трэніровачны вяслярны канал, які злучаецца з р. Дняпро. Ажыцяўляецца пракат катамаранаў.

Літаратура

Катэгорыя:Спорт у Жлобіне Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:2010 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Жлобіна Катэгорыя:Вяслярныя каналы Беларусі