Чэрокі (саманазва: ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ) — паўднёвая іракезская мова, родная мова народа чэрокі. У 2017 г. на ёй размаўлялі каля 302 000 чалавекLanguage: Cherokee у ЗША, пераважна ў штаце Аклахома.

Гісторыя Прыхільнікі існавання прота-іракезскай мовыProto-Iroquoian language лічаць, што мова чэрокі адасобілася ад паўночных іракезскіх моў каля 3500 - 3800 гадоў таму. Да першай трэці XIX ст. асноўнай зонай развіцця мовы была тэрыторыя штата Паўночная Караліна. Першыя запісы слоў у выніку кантактаў з еўрапейцамі з'явіліся ў XVII ст. У 1821 г. правадыр Секвоя ўпершыню прылюдна прадставіў арыгінальную пісьмовасць чэрокі. У 1828 г. пачала выдавацца першая газета амерыканскіх індзейцаў «Cherokee Phoenix»Cherokee Phoenix на англійскай мове і мове чэрокі.

У выніку масавага перасялення ў першай палове XIX ст. большасць чэрокі апынулася на тэрыторыі штата Аклахома. Палітыка акультурацыі і асіміляцыі прывяла да згубы гутарковай мовы часткай носьбітаў, знікненню ўсходняга дыялекта. З 2005 г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, СМІ, сучасныя электронныя прылады.

Дыялекты Вылучаюць тры буйныя дыялекты мовы чэрокіHistory of The Cherokee Language: Усходні (ніжні) Сярэдні (выкарыстоўваецца сучаснымі чэрокі Паўночнай Караліны) Заходні (горны) распаўсюджаны сярод чэрокі Захаду

Пісьмовасць Арыгінальная пісьмовасць на мове чэрокі ўзнікла дзякуючы намаганням правадыра Секвоі ў 1809 - 1821 гг.Sequoyah - Cherokee Nation Пры распрацоўцы ён часткова абапіраўся на літары лацінкі, але не зразумеў ідэю гукавага алфавіта і стварыў складовае пісьмо. Першыя 6 сімвалаў значаць ізаляваныя гукі, астатнія сімвалы — склады:

Галосныя →Зычныя ↓ a[a]~[ə] e[e]~[ɛ] i[i]~[ɪ] o[o]~[ɔ] u[u]~[ʊ] v[ə̃] — Ꭰꭰ a Ꭱꭱ e Ꭲꭲ i Ꭳꭳ o Ꭴꭴ u Ꭵꭵ v g[ɡ] Ꭶꭶ ga • Ꭷꭷ ka Ꭸꭸ ge Ꭹꭹ gi Ꭺꭺ go Ꭻꭻ gu Ꭼꭼ gv h[h] Ꭽꭽ ha Ꭾꭾ he Ꭿꭿ hi Ꮀꮀ ho Ꮁꮁ hu Ꮂꮂ hv l[l] Ꮃꮃ la Ꮄꮄ le Ꮅꮅ li Ꮆꮆ lo Ꮇꮇ lu Ꮈꮈ lv m[m] Ꮉꮉ ma Ꮊꮊ me Ꮋꮋ mi Ꮌꮌ mo Ꮍꮍ mu n[n] Ꮎꮎ na • Ꮐꮐ nah • Ꮏꮏ hna Ꮑꮑ ne Ꮒꮒ ni Ꮓꮓ no Ꮔꮔ nu Ꮕꮕ nv qu[kʰw] Ꮖꮖ qua Ꮗꮗ que Ꮘꮘ qui Ꮙꮙ quo Ꮚꮚ quu Ꮛꮛ quv s[s] Ꮝꮝ s • Ꮜꮜ sa Ꮞꮞ se Ꮟꮟ si Ꮠꮠ so Ꮡꮡ su Ꮢꮢ sv d/t[d]/[t] Ꮣꮣ da • Ꮤꮤ ta Ꮥꮥ de • Ꮦꮦ te Ꮧꮧ di • Ꮨꮨ ti Ꮩꮩ do Ꮪꮪ du Ꮫꮫ dv tl[t͡ɬ] Ꮬꮬ dla • Ꮭꮭ tla Ꮮꮮ tle Ꮯꮯ tli Ꮰꮰ tlo Ꮱꮱ tlu Ꮲꮲ tlv ts[t͡s]~[d͡ʒ] Ꮳꮳ tsa Ꮴꮴ tse Ꮵꮵ tsi Ꮶꮶ tso Ꮷꮷ tsu Ꮸꮸ tsv w[ɰ] Ꮹꮹ wa Ꮺꮺ we Ꮻꮻ wi Ꮼꮼ wo Ꮽꮽ wu Ꮾꮾ wv y[j] Ꮿꮿ ya Ᏸᏸ ye Ᏹᏹ yi Ᏺᏺ yo Ᏻᏻ yu Ᏼᏼ yv

Спасылкі Native Languages of the Americas: Cherokee (Tsalagi) Cherokee language, writing system and pronunciation The Cherokee language and syllabary

Катэгорыя:Іракезскія мовы Катэгорыя:Мовы ЗША