Павел Іванавіч Мажэйка (нар. , Гродна) — беларускі журналіст, грамадскі актывіст, культурны менеджар, палітзняволены, вязень сумлення.
Біяграфія Маці працавала на кансервавым заводзе і ў гандлі, бацька працаваў у Дэпартаменце аховы, але быў вымушаны звольніцца пасля першага зняволення сына.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (2000), выкладчык гісторыі і культаралагічных дысцыплін.
Дыпломная работа: «Моладзь Беларусі на пераломе эпох: 80-ыя — 90-тыя гады ХХ ст».
Працаваў журналістам у газеце «Пагоня» (Гродна 1996—2001), рэдактарам газеты «Дзень» (2003—2004). Супрацоўнічаў з інфармацыйным агенцтвам БелаПАН, тэлевізійнай кампаніяй TVP (Польшча), друкаваўся ў шэрагу польскіх і амерыканскіх выданняў.
Стажыраваўся ў Польшчы («Gazeta Wyborcza»), ЗША («The Asheville Citizen-Times»), Чэхіі (Радыё Свабода).
Сябра грамадскага аб’яднання «БАЖ» (з 1997), старшыня Гродзенскай філіі БАЖ (з 2003)[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.].
У 2005—2007 — прэс-сакратар палітыка, лідара апазіцыі, кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі..
Сябра рады Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух „За свабоду“» (з 2007).
Ганаровы сябра Беларускага і Брытанскага ПЭН-цэнтраў[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.].
З 2007 г. — журналіст на БелсацеПавел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай. Аўтар і вядучы праграм «Два на два», «Госьць „Белсату“», Intermarium.
У 2009 годзе заявіў пра зыход з Белсата па прычыне звальнення дырэктара канала Агнешкі Рамашэўска-ГузыПавел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай.. Пасля вырашэння канфлікту вярнуўся ў тэлекампанію і ў чэрвені 2009 года стаў выканаўчым дырэктарам «Белсата»Выканаўчым дырэктарам «Белсату» стаў Павел Мажэйка. .
Мае жонку і дваіх дзяцей.
Выдавецкая і грамадская дзейнасць У 2006 годзе стаў адным з заснавальнікаў выдавецкай ініцыятывы і кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка». У ёй выходзілі кнігі гродзенскіх аўтараў і выданні, прысвечаныя Гродну. У серыі пабачылі свет больш за 30 выданняў: гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, мастацкая, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродне. Сярод выдадзенага пры падтрымцы Паўла Мажэйкі — невядомыя раней творы Васіля Быкава, эсэ Віктара Шалкевіча, грунтоўны даведнік «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», падручнік па гісторыі Гродна «Гродназнаўства».
З 2008 года быў адным з арганізатараў штогадовых гістарычных канферэнцый у Гродне («Гарадзенскі палімпсест», «Гарадзенскі соцыум», «Grodnae et orbi») і «Гарадзенскіх дыктовак».
У 2016 годзе заснаваў у Гродне прастору «Цэнтр гарадскога жыцця», якая спачатку дзяліла памяшканне з прыватнай галерэяй «Крыга» на вуліцы Савецкай, а пазней пераехала ў асобнае памяшканне на вуліцы Кірава. У Цэнтры адбываліся культурніцкія імпрэзы: навуковыя канферэнцыі, мастацкія і фотавыставы, прэзентацыі кніг, кінапаказы, курсы беларускай мовы «Мова Нанова», канцэрты і адукацыйныя мерапрыемствы, «Беларускія ялінкі» для дзяцей. Шмат спраў Павел рабіў непублічна, у тым ліку дапамагаў людзям у патрэбе.
У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця аддаў сваё памяшканне для працы валанцёраў, якія дапамагалі гродзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса.
12 траўня 2021 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Пад зваротам у абарону прасторы падпісаліся больш за 1200 чалавек.
Пераслед за журналісцкую дзейнасць Павел Мажэйка быў адным з першых палітычных зняволеных у незалежнай Беларусі. 1 верасня 2002 г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Падставай стала публікацыя ў газеце «Пагоня» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г.
Следствам былі праігнараваныя тры літаратуразнаўчыя экспертызы, якія паказалі, што паклёп у тэкстах «Пагоні» адсутнічаў. Адна экспертыза была незалежнай, дзве іншыя праводзіліся самім следствам.
24 чэрвеня 2002 года разам з рэдактарам «Пагоні» Мікалаем Маркевічам быў асуджаны на два гады абмежавання волі (галоўны рэдактар Мікалай Маркевіч асуджаны да двух з паловай год абмежавання волі). Суд Ленінскага раёна г. Гродна (суддзя Таццяна Клімава) прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ)Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе. С.23-31..
Адбываў пакаранне ў г. Жлобін Гомельскай вобласці ў папраўчай установе адкрытага тыпу — працаваў чорнарабочым на лесапільні.
Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International прызнаны вязнем сумлення. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]. Ліст падтрымкі Мажэйку і Маркевічу даслаў, будучы яшчэ на пасадзе прэзідэнта Чэхіі, Вацлаў Гавел. Акцыі ў падтрымку зняволеных журналістаў праводзілі ў тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў і Партыя БНФ.
Паводле амністыі тэрмін пакарання быў зменшаны на год. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 22 сакавіка 2003 г., да 1 верасня таго ж года мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе.
22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджанні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачання сталі падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гродна праводзіў каментаванне. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакаранні Паўла Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёўУ Гародні судзілі Паўла Мажэйку..
26 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу на Паўла Мажэйку, а таксама на Алеся Пушкіна за ягоны партрэт Яўгена Жыхара, выстаўлены ў мажэйкавым «Цэнтры гарадскога жыцця», за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». 29 сакавіка Паўла Мажэйку выпусцілі з гродзенскай турмы.
Зноў Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня 2022 года, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы. У кватэры журналіста, а таксама па месцы жыхарства яго бацькоў былі праведзеныя ператрусы. 20 верасня 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным зняволеным. У ліпені 2023 года Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Па справа разам з ім праходзіла былая гродзенская адвакатка Юлія Юргілевіч — нібыта яна ў змове з Мажэйкам перадала інфармацыю «экстрэмісцкаму фармаванню».
11 верасня 2025 года пасля памілавання быў фактычна дэпартаваны ў Літву разам з яшчэ пяццюдзесяццю беларускімі палітвязнямі.
Узнагароды Лаўрэат нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай Хартыяй’97 Лідары свабоднай Беларусі..
Літаратура Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. ISBN 978-0-929849-27-0. Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата