Эпоха суддзяў (1445 год да н.э. — 1045 год да н.э.) ахапляе перыяд біблейскай гісторыі ад смерці Ісуса Навіна да разбурэння скініі запавету ў , што адпавядае позняму бронзаваму веку.

Агульная характарыстыка Нягледзячы на «юрыдычную» назву, гэтая эпоха можа быць названа смутным часам Ізраіля, што характарызуецца выбліскамі міжплемяннога і міжэтнічнага гвалту: «У тыя дні не было цара ў Ізраіля; кожны рабіў тое, што яму здавалася правільным» (). У гэты час ізраільцяне (нашчадкі Якава) распаліся на 12 плямён, сімвалічна з’яднаных вакол рэлігіі продкаў і ўсведамлення свайго кроўнага сваяцтва, што не замінала такім эксцэсам трайбалізму, як разня калена Яфрэма () і калена Веніяміна (), падчас якіх загінула да 92 тыс. ізраільцян (42 тыс. яфрэмлян, 25 тыс. сыноў веніямінавых і 22 тыс. ратнікаў ізраільскага апалчэння). Агульная ж колькасць ізраільцян, здольных да вайны, у гэты час складала 400 тыс. чалавек (). Характэрна, што раней агульная колькасць ізраільцян, якія выйшлі з Егіпта пры Майсею, была 600 тыс. чалавек ().

У эпоху Суддзяў частка ізраільцян працягвала весці качавы лад жыцця (), іншая стала пераходзіць да аселасці (). Жыхары іўдзейскага Віфлеема, напрыклад, гадавалі ячмень і пшаніцу ()

Суддзі Сімвалічнымі аўтарытэтамі ізраільцян у гэты час былі суддзі (шафцім), да якіх прыходзілі «на суд» (). Суддзі з’яўляліся актыўнымі носьбітамі ізраільскай самасвядомасці і таму бязлітасна супрацівіліся тэндэнцыям асіміляцыі ізраільцян у асяроддзі мясцовага насельніцтва: хананеяў, хетаў, амарэяў і . Гэта выяўлялася і ў тым, што суддзі кіравалі ізраільскім апалчэннем і заклікалі да знішчэння свяцілішчаў мясцовых народаў (бажніц Баала і Астарта). Суддзёй мог быць і прарок (Самуіл), і правадыр банды разбойнікаў (), і жанчына (Дэвора). Пры гэтым усе яны актыўна выконвалі судзейскія функцыі, што дазволіла паставіць пытанне, што філасофія праваФіласофія права Пяцікніжжа (зб. артыкулаў пад рэд. А. А. Гусейнава і Е. Б. Ракоўскага, склад. П. Д. Барэнбойм). — М.: Лум, 2012., гэтак жа як і сучасная дактрына падзелу ўлад, мае вытокі ў Старым запавецеПётр Барэнбойм, «Першая канстытуцыя Свету. Біблейскія карані незалежнасці суда», М., 1997; Пётр Барэнбойм, «3000 гадоў дактрыны падзелу ўлад. Суд Сьютара», М., 1996, 2003, ISBN 2-8243-0452-1; (en) Peter Barenboim, «Biblical Roots of Separation of Powers», Moscow, 2005, ISBN 5-94381-123-0, Барэнбойм П. Д. Біблейскі пачатак філасофіі права (HTML-версія артыкула ў часопісе «Заканадаўства і эканоміка», № 2, 2012)..

Наступнае за эпохай суддзяў устанаўленне пры пасярэдніцтве суддзі Самуіла ізраільскай манархіі дэманструе тое, чаго не мелі суддзі: рэгулярнае войска, усеагульнае падаткаабкладанне і рэальную выканаўчую ўладу. (). Маральны аўтарытэт суддзяў не заўсёды адпавядаў іх папулярнасці. Яны не грэбавалі забойствамі і распустай (Самсон), а таксама і хабарніцтвам (сыны Самуіла Ёіль і Авіа — ), хоць у цэлым іх улада была заснавана або на высокім маральным аўтарытэце, або на вайсковай сіле, бо і тое, і іншае дазваляла выканаць вынесеныя імі судовыя рашэнні, асабліва ў выпадку судовых спрэчак паміж прадстаўнікамі розных кален.

Геаграфія Цэнтрам рассялення ізраільцян у эпоху Суддзяў быў, галоўным чынам, Заходні бераг ракі Іардан: гарады (рэлігійны цэнтр), Сіхем (горад Ісуса Навіна) і Рама (горад Самуіла), размешчаныя ў Самарыі. Іерусалім і будучая Іўдзея тады яшчэ заставаліся ў руках , а Мегіда і Бейт-Шаан на поўначы — у руках хананеяў.

Рэлігія Рэлігія ізраільцян у эпоху Суддзяў мела наступную своеасаблівасць. Глыбокая хвала адзінаму Богу ў сінкрэтычна сумяшчалася з культам мясцовых духаў-трафімаў. Захоўваў сваё сакральнае значэнне Медны змей Майсея. Калена Дана проста вярнулася да ідалапаклонства (). свяцілішча на гары Сіён яшчэ не было інтэгравана ў рэлігію ізраільцян.

Гл. таксама Кніга Суддзяў Ізраілевых Суфет

Катэгорыя:Біблія

Катэгорыя:Кніга Суддзяў Ізраілевых