Дзючэ́ры (, ) — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышчы Амура, Усуры, Сунгары, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць - 9,2 тысячы чал.Этнический состав и расселение народов Приамурья в XVII-XVIII веках
Звычайна дзючэраў атаясняюць з нашчадкамі амурскіх чжурчжэняўРоссия и Китай на дальневосточных рубежах. Исторический опыт взаимодействия культур. Вып. 11/ Под ред. А.П. Забияко, А.А. Забияко; пер. на кит. и англ. Е.В. Сенина. – Благовещенск: Амурский гос. ун-т, 2015. С. 127.
Гісторыя Археалагічныя раскопкі дзючэрскіх помнікаў, якія арганізуюцца з 1977 г., паказалі, што культура дзючэраў прыйшла на змену культуры чжурчджэняў у другой палове XIII ст. Асноўным заняткам яе носьбітаў з’яўлялася земляробстваНароды Приамурья. Дючеры.
У 1643 г. дзючэры атакавалі экспедыцыю рускіх казакаў на чале Васіля ПаяркаваПоярков Василий Данилович - землепроходец. Экспедиции Пояркова. У 1650 - 1653 гг. землі дзючэраў даследаваў Ерафей Хабараў. Пры гэтым казакі імкнуліся збіраць ясак. Карэннае насельніцтва рэгіёна аказвала ім супраціўленнеБорьба за Амур . Пазней удзельнікі экспедыцыі абвінавачвалі Е. Хабарава ў жорсткасці ў дачыненні да мясцовых народаў, у тым ліку дзючэраўИЗВЕТНАЯ ЧЕЛОБИТНАЯ С. В. ПОЛЯКОВА 1653 г. И ЕЕ ЗНАЧЕНИЕ ДЛЯ АРХЕОЛОГОВ ПРИАМУРЬЯ. Некаторыя расійскія даследчыкі лічаць, што большасць дзючэраў загінула ў сутычкахЗАГАДКА ДРЕВНЕГО АРТЕФАКТА.
З дапамогай цынскага ўрада рэшткі дзючэраў перасяліліся на поўдзень Маньчжурыі, дзе яны маглі быць асіміляваны маньчжурамі. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутыміRavenstein Ernest George, The Russians on the Amur. P. 31-32.
Культура Асноўнымі заняткамі дзючэраў былі земляробства і пашавая жывёлагадоўля. Вырошчвалі жыта, агуркі, мак, часнык, бабы, кавуны, дыні, яблыкі, арэхі, каноплі. Збожжа захоўвалі ў хатах або ў асаблівых ямінах на палетках. Малолі ўручную, выплочвалі даніну мукою. Частка зерня перапрацоўвалася ў алкагольныя напоі. Аралі драўлянай сахой з дапамогай быкоў. Палявалі на футравых жывёл, займаліся рыбалоўствам. Актыўна гандлявалі з Кітаем. Жылі ў вялікіх добра ўмацаваных паселішчах.
Катэгорыя:Народы Сібіры Катэгорыя:Тунгуса-маньчжурскія народы Катэгорыя:Зніклыя народы Расіі Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі