Дзяржаўны ашчадны банк Украіны (), кароткае найменне Ашчадбанк () — адзін з найбуйнейшых банкаў ва Украіне. Заснавальнік і ўладальнік банка — дзяржава (у асобе ўрада Украіны). Банк займае першае месца па колькасці аддзяленняў у краіне — больш за 1000Ощадбанк в Украине: один из лидеров национальной банковской отрасли.
Асаблівасці банка Як дзяржаўны, банк мае шэраг прывілеяў: гарантыя 100 % вяртання ўкладаў фізічным асобам, удзел у сацыяльных выплатах, абслугоўванне дзяржаўных прадпрыемстваў. «Ощадбанк» — лідар ва Украіне па льготным іпатэчным крэдытаванні (дзяржаўная праграма). Гэта асноўны банк у сегменце малога і сярэдняга бізнесу па праграме «Даступныя крэдыты», фінансуе таксама буйныя карпарацыі і аграрныя прадпрыемствы.
Гісторыя банка Банк дзейнічае з 1991 года, калі ён аддзяліўся ад Ашчадбанка СССР пасля роспуску краіны. У 1991 годзе Нацыянальны банк Украіны зарэгістраваў яго як самастойную банкаўскую ўстанову. Для сваёй дзейнасці новы банк выкарыстоўваў былыя аддзяленні савецкіх ашчадных кас. У 1999 годзе стаў адкрытым акцыянерным таварыствам са скарочанай назвай «Ощадбанк» ( — ашчадны).
У 2014 годзе «Ощадбанк» пацярпеў страты 8,5 млрд грыўняў, а ў 2015 годзе яны склалі ўжо 12,2 млрд грыўняў. Як сцвярджала кіраўніцтва банка, гэта звязана з аддзяленнем Крыма ад Украіны. У 2018 годзе міжнародны трацейскі суд у Парыжы прысудзіў выплату больш за 1 мільярд долараў кампенсацыі на карысць «Ощадбанка». Праз тры гады, пасля падачы апеляцыі Расійскай Федэрацыяй, Апеляцыйны суд у Францыі адмяніў гэтае рашэнне.
Таксама праз суд «Ощадбанк» пакінуў сабе права на назву «Ашчадбанк». Суды доўжыліся некалькі гадоў, і ў 2020 годзе справа была прайграна расійскім Ашчадбанкам, бо правы на гандлёвы знак «Ашчадбанк» ва Украіне былі зарэгістраваны яшчэ ў 2007 годзе.
Рэйтынгі і паказчыкі банка Ва Украіне банк займае 2-е месца з 60 банкаў па рэйтынгу Нацбанка Украіны. У 2023 годзе агенцтва Fitch Ratings павысіла рэйтынг устойлівасці банка са ўзроўню сс на ўзровень cсс-. Па крэдытаздольнасці ад Fitch Ratings банк мае ўзровень AA, са стабільным прагнозам. Рэйтынг Moody’s — Caa3.
Крыніцы
Катэгорыя:Банкі паводле алфавіта