Неджэф, Эн-Наджаф — горад на поўдні Ірака, за 160 км на поўдзень ад Багдада. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наджаф. Насельніцтва — каля 820 000 чалавек (ацэнка 2003 года).

Паводле паданняў, заснаваны ў 791 годзе халіфам Харунам ар-Рашыдам.

Найбуйнейшы на поўдні Ірака свяшчэнны горад мусульман-шыітаў, месца іх паломніцтва да грабніцы халіфа і першага імама шыітаў Алі, стрыечнага брата і зяця прарока Магамета. Цэнтр шыіцкага палітычнага жыцця ў Іраку.

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Ірака Катэгорыя:З’явіліся ў 791 годзе Катэгорыя:Свяшчэнныя гарады