Ганна Андрэеўна Сапега (1569—1595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.

Біяграфія Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.

У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.

У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.

Сям’я Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).

Дзеці: Ян (?—1602); Мікалай (1581—1644), ваявода менскі і берасцейскі; Крыштаф (1590—1637), падчашы вялікі літоўскі; Фрыдэрык (?—1626), падкаморы ўладзімірскі; Аляксандр Казімір (?—1619), падстолі вялікі літоўскі; Габрыэль (?—1614); Гальшка.

Літаратура

Wolff J. Kniaziowie Litewsko-Ruscy od końca czternastego wieku / J. Wolff. — Warszawa, 1895. — 698 s.

Ганна Андрэеўна Ганна Андрэеўна