thumb|left|Цэнтр Турку (Выгляд з абсерваторыі)

Турку (, (да 1918 асноўная назва)) — горад і порт на Паўднёвым Захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляані Заходняя Фінляндыя. Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Аўраёкі ў Архіпелагавае мора.

Колькасць жыхароў на 31 жніўня 2013 года — 181 569 чалавекКолькасць насельніцтва гарадоў Фінляндыі 31.8.2013  — гэта пяты па насельніцтве горад у Фінляндыі, а з улікам прыгарадаў (на канец 2007 года) — трэцяя гарадская агламерацыя (303 492 чалавека) у краіне пасля Хельсінкі і Тамперэ Kuntien asukasluvut kuukausittain aakkosjärjestyksessä 31.1.2010. Регистр населения. Выписка 25.2.2010..

Горад афіцыйна двухмоўны: фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўваюць 87,7 % насельніцтва; шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % (2009). Турку лічыцца варотамі на Захад, а еўрапейская магістраль E18 злучае яго як з Санкт-Пецярбургам, так і са Стакгольмам. У горадзе знаходзіцца буйны порт, які здзяйсняе грузавое і пасажырскае паведамленне з Аландскімі астравамі і Швецыяй. Аэрапорт Турку з’яўляецца пятым па велічыні і другім па грузаперавозках у Фінляндыі.

Турку вядомы як навуковы і культурны цэнтр: з XIII стагоддзя тут ужо дзейнічалі дзве школы, а ў 1640 годзе заснаваны першы ўніверсітэт і першая ў Фінляндыі друкарня. У 1772 годзе ў Турку стала выдавацца першая ў Фінляндыі газета. Горад сумесна з Талінам быў абраны культурнай сталіцай Еўропы 2011 года.

У наш час у горадзе сканцэнтравана каля 50 % біятэхнічнай вытворчасці і амаль 60 % дыягнастычнай прамысловасці краіны.

Традыцыйна Турку лічыцца «калядным горадам»Турку — Калядны горад Фінляндыі, дзе ўсталёўваецца галоўная калядная елка краіны і штогод праходзіць вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў.

Паводле апытанняў грамадскія думкі, у 2012 годзе Турку займаў другое месца па ўзроўню прывабнасці для пражывання сярод грамадзян Фінляндыі, а паводле апытанняў 2013 года, жыхары горада былі найбольш задаволены сваім месцам жыхарства сярод іншых гараджан краіны.

Этымалогія Шведская назва горада Åbo () складаецца з двух слоў: («рака») і bo («жыць») і перакладаецца як тыя, што жывуць уздоўж ракіГорад Турку , turku.fi. Да 1917 года ўжываўся латынізаваны варыянт назвы горада Аба (ад , упершыню ўжыты ў 1270 годзе ў дакументах біскупа Катылуса), а губерня адпаведна звалася Аба-Б’ёрнеборгскай.

Фінская назва Turku () этымалагічна звязана са старажытнарускім търгъЭтымалагічны слоўнік рускай мовы Макса Фасмера (у наш час — торг). З той жа старажытнай індаеўрапейскай крыніцы ўтварыліся назвы гарадоў Германіі — Torgau, Італіі — Trieste, і шведскае слова torg. Апошняе выцесніла першапачатковае запазычанне і дала назву фінскаму tori. Усе прыведзеныя словы азначаюць месца гандлю, рынакNykysuomen etymologinen sanakirja. Kaisa Häkkinen ja WSOY 2004.s.1362. ISBN 951-0-27108-X Этымалагічны слоўнік фінскай мовы.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча Турку знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Фінляндыі, у вусці ракі Аўраёкі пры ўпадзенні яе ў Архіпелагавае мора. Агульная тэрыторыя горада на 2011 год складае 306,37 км² з якіх 245,67 км² займае суша, 57,24 км² — марская паверхня, а 3,46 км² — унутраныя вадаёмы.

Часавы пояс right|100px Горад Турку, як і ўся Фінляндыя, знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (EET). Зрушэнне адносна UTC складае +2:00 (зімовы час) / +3:00 (летні час), з прычыны таго, што ў гэтым часавым поясе дзейнічае пераход на летні час.

Клімат

Насельніцтва Паводле даных 1880 года, насельніцтва горада складалі: фіны — 53,6 %, шведы — 41,9 %. Агульнае насельніцтва горада ў канцы XIX стагоддзя каля 23,7 тыс. жыхароў.

У 2009 годзе фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўвалі 87,7 % жыхароў Турку, а шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % насельніцтва. Іншыя нацыянальныя групы прадстаўлены рознымі саюзамі і таварыствамі: дзейнічае Рускі клуб, у 2009 годзе зарэгістравана Таварыства ўкраінцаў у Фінляндыі.

Колькасць насельніцтва У XIX стагоддзі Год1805181018401850186018651870187518801890Насельніцтва 11 300 10 224 13 145 17 178 16 870 18 109 19 617 22 018 23 701 30 096

У XX стагоддзі Год190019101920193019401950196019801990Насельніцтва 38 235 49 691 58 367 66 654 75 419 101 824 124 359 163 680 159 180

У XXI стагоддзі Год20002009201020112012Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä 31.12.2012. Väestörekisterikeskus2013Suomen asukasluvut kuukausittain — Kunnittain aakkosjärjestyksessä 31.8.2013. VäestörekisterikeskusНасельніцтва 172 561 176 087 177 342 178 670 180 314 181 569

Планіроўка горада thumb|200px|Карта раёнаў Турку, 2012 год

Самая старая з захаваных карт Турку датавана 1634 годам і, верагодна, складзена інжынерам .

Рака Аўраёкі, адна з найбуйнейшых у Фінляндыі, падзяляе горад на дзве часткі — паўночную і паўднёвую. Берагі злучаюць сем мастоў. У ніжнім цячэнні ракі, там дзе мост замінаў бы суднаходству, пешаходаў і веласіпедыстаў перапраўляе бясплатны паром Фёры ().

Горад падзяляецца на 9 акруг, якія складаюцца з драбнейшых тэрытарыяльных адзінак — раёнаў (агулам іх налічваецца 134).

Цэнтральная акруга Акруга Хірвенсала-Какскерта Акруга Скансі-Уітама Акруга Іцяхар’ю-Варысуа Акруга Корайнен Акруга Тамперээнтые Акруга Кунінкая Акруга Пансіа-Юркяля Акруга Маарыа-Паатынен

Эканоміка У раёне Купіта працуе цэнтр высокіх тэхналогій — Тэхнапарк Турку. На захадзе горада знаходзіцца суднаверф канцэрна STX Europe, які будуе міжнародныя круізныя лайнеры. Насупраць суднаверфі размешчаны нафтаперапрацоўчы камбінат.

Транспарт

Турку — буйны транспартны вузел Фінляндыі. У горадзе перасякаюцца аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, маюцца буйныя марскі і рачны порты, а таксама аэрапорт.

Аўтамабільны Асновай дарожнай сеткі з’яўляецца аўтамагістраль , якая вядзе праз порт у Швецыю і Нарвегію, а ў Фінляндыі па маршруце: Турку — Хельсінкі — Котка (і далей на Санкт-Пецярбург). У 2013 годзе Еўрапейскім саюзам прыняты праект, які прадугледжвае фінансаванне развіцця камерцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ўздоўж трасы.

Іншая магістраль злучае: Турку — Тамперэ — Ювяскюля — Куопіа. Яшчэ адзін маршрут злучае: Турку — Раўма — Поры — Вааса — Кокала — Раахэ — Оўлу — Кемі — Торніа — Тромсё.

Старая Каралеўская дарога праходзіць па маршруце Турку — Хяменліна — Выбарг. З суседнімі раёнамі горад злучаюць кальцавая дарагая (40) і дарога Турку-Наанталі.

Будаўніцтва новых аўтамагістраляў стала часткай генплана Турку (2000). Часткова ўведзена ў эксплуатацыю Кальцавая дарога па Турку. Рэалізуецца план забудовы Хельсінгінкату, які дазволіць пабудаваць новы мост праз раку Аўру паміж Хямеентые і Анінкайстэнсілта. Пасля завяршэння будаўніцтва грузавы транспарт пойдзе ў абыход цэнтра.

Гарадскі thumb|250px|Аўтобусы на адной з цэнтральных вуліц горада — Аўракату

Гарадскі грамадскі транспарт Турку — аўтобус. Арганізацыяй маршрутаў і кіраванне гарадскім транспартам ажыццяўляецца Бюро грамадскага транспарту Турку (), размешчанае на Гандлёвай плошчыJatka palveluun . Аўтобусная сетка развітая, вадзіцелі пільна трымаюцца раскладу руху. Галоўная транспартная развязка ў горадзе — гандлёвая плошча (), куды прыходзяць практычна ўсе аўтобусы.

Квіток () каштуе 2,50 еўра, ён дзейнічае на працягу 2 гадзін і дазваляе здзяйсняць паездкі на розных аўтобусных маршрутах. Кошт сутачнага праязнога квітка на 24 гадзіны () — 5,50 еўра. Існуе сістэма зніжак.

У будучыні прадугледжана таксама развіццё рэйкавага транспарту.

Марскі

З порта Турку () штодня адпраўляюцца паромы ў Стакгольм, а таксама ў Марыехамн і Лонгнес (Аландскія астравы).

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюць паромы кампаній Silja Line (Baltic Princess адпраўленне ўвечар, M/S Galaxy — раніцай) і Viking Line (M/S Isabella — увечар, M/S Amorella — раніцай) і SeaWind Line. Адзначаецца рост пасажырскіх перавозак.

Новы генплан Турку (2000 год) адхіліў ідэю пераносу порта ў раён Пансіа, якая існавала раней, як нерацыянальную.

Аэрапорт

Аэрапорт Турку () знаходзіцца за 8 км на поўнач ад цэнтральнай часткі горада. Да аэрапорта ад гандлёвай плошчы ходзіць аўтобус № 1. Акрамя ўнутраных рэйсаў, ажыццяўляюцца палёты ў Стакгольм, Капенгаген, Рыгу і ГданьскTurku — Finavia. Для пашырэння будынка аэрапорта Упраўленне паветранага транспарту стварыла праект, які дае магчымасць павялічыць аб’ём новага будаўніцтва ў адпаведнасці з новым генпланам горада (2000).

Тэлекамунікацыі і СМІ

Газеты Заснаваная ў 1904 годзе штодзённая газета на фінскай мове «Turun Sanomat» на канец 2011 года мела тыраж 103 314 асобнікаў. Другім па значнасці выданнем з’яўляецца газета на шведскай мове — «Åbo Underrättelser».

Славутасці

Культавыя будынкі У старадаўнім лютэранскім Кафедральным саборы (; ) хоры з напрастольным абразам шведскага жывапісца Вестына і фрэскамі Экмана, надмагільныя капэлы знакамітых дзеячаў з карцінамі на шкле Уладзіміра Свярчкова, а таксама створаны ў 1865 годзе цудоўны саркафаг шведскай каралевы Катарыны Монсдотэр (пам. 1612).

Невялікі, але арыгінальны па архітэктуры і аздоблены ўнутры праваслаўны Аляксандраўскі храм упрыгожаны абразмі працы фінскага мастака . + Кафедральны сабор (лютэранскі) Міхайлаўскі сабор (лютэранскі) Царква Марціна (лютэранскі) Царква Кацярыны (лютэранская) Экуменічная капліца

+ Аляксандраўскі храм (фінскі) Успенская царква (руская) Касцёл (каталіцкі) Царква Бетэл (адвентыстаў) Сінагога

Музеі У Турку і яго наваколлях знаходзяцца шэраг музеяў, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне для Фінляндыі. У 2009 годзе найбольш вядомыя з іх наведала 707 624 чалавека: Месца Славутасць Наведвальнікаў Месца Славутасць Наведвальнікаў 1. Aboa Vetus & Ars Nova 167 751 7. Музей Вяйнэ Аалтанена 18 443 2. Кафедральны сабор Турку 159 451 8. 120px Ферма Курала 16 760 3. 120px Forum Marinum 119 511 9. 120px Батанічны сад 15 650 4. 120px Гістарычны музей 113 207 10. 120px Музей-аптэка і Асабняк Квенселаў 12 408 5. Музей рамяства Луастарынмякі 35 596 11. Біялагічны музей 10 024 6. Мастацкі музей 30 311 12. 120px Музей музыкі 8512

+ Гістарычны музей Мастацкі музей Aboa Vetus & Ars Nova Музей рамёстваў Музей музыкі

+ Музей Вяйнэ Аалтанена Forum Marinum Суомен Ёўтсен Біялагічны музей Музей-аптэка

+ Батанічны сад Ферма Курала Музей мараплаўства Дом-музей Ett Hem Брынкала

Архітэктура Архітэктура Турку XVIII—XX стагоддзяў прадстаўлена класіцызмам, нацыянальным рамантызмам і фінскім функцыяналізмам.

Плошчы У генеральным плане Турку архітэктар Карл Энгель запланаваў будаўніцтва васьмі плошчаў, аднак, толькі толькі частка гэтага праекта была ажыццёўлена. + Старая плошча Гандлёвая плошча Дроўная плошча Малая плошча Суднаверфавая плошча

Тэатры

Асобныя будынкі

Забавы Свінаўтка каля гатэля-аквапарка «Карыбія» Кафэ «Puutorin Vessa» (літаральна «Туалет на Дроўнай плошчы»).

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Турку У 2003, 2009 і 2010 гадах горад праходзіла міжнародная рэгата парусных суднаў The Tall Ships' Races Baltic 2009 .

На востраве Руісала штогод улетку праводзіцца рок-фестываль Ruisrock. У 2010 годзе ён адзначыў сваё саракагоддзе.

Пабрацімскія сувязі

Гарады-пабрацімы КраінаГорадГодЗаўвагі20px|НарвегіяБергенз 1946 годаГётэбаргз 1946 годаОрхусз 1946 года20px|РасіяСанкт-Пецярбургз 1953 годаСвяткаванне 60-годдзя ўсталявання пабрацімскіх сувязяў паміж Санкт-Пецярбургам і ТуркуГданьскз 1958 года20px|РумыніяКанстанцаз 1963 годаВарназ 1963 года20px|ГерманіяРостакз 1963 года20px|ГерманіяКёльнз 1967 года20px|ВенгрыяСегедз 1971 года20px|border|СлавакіяБраціславаз 1976 года20px|ІталіяФларэнцыяз 1992 года20px|КітайЦяньцзіньз 2000 года20px|ЭстоніяТартуз 2008 года

Гарады-партнёры КраінаГорадГодЗаўвагі20px|ЭстоніяТалін20px|ЭстоніяКурэсаарэ

Вядомыя асобы Маўна Койвіста — прэзідэнт Фінляндыі Вальфрыд Мікалаевіч Трэер (1901—1984) — беларускі і савецкі вучоны ў галіне машыназнаўства, надзейнасці і даўгавечнасці машын і прыбораў. Карл Б’ёркман (1873—1948) — першы прэм’ер-міністр Аландскіх астравоў.

Літаратура С. 49.

Спасылкі Афіцыйны сайт Артыкул пра горад Турку