Абрам Барысавіч Забораў (, м. Лёзна, у Аршанскім павеце, Магілёўская губерня — , г. Кфар—Сава) — беларускі жывапісец і графік, бацька вядомага мастака Барыса Заборава.

Біяграфія

У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску.

Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945), гвардыі лейтэнант.

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР да 1978 года. За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

У 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль.

Творчасць Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін: «Змена шахцёраў» (1931), «Чапаеў» (1936), «Дзе сын?» (1936), «Перад баевым заданнем» (1941 — 42), «Вяртанне з палявых работ» (1948), «Вечар на рэйдзе» (1950), «Рыбакі з возера Нарач» (1957), «Яны стаялі насмерць» (1964), «Рэйд Льва Даватара» (1965), «На зямлі, на моры і ў небе» (трыпціх, 1965), «Прысяга народных мсціўцаў» (1967), «Перад бурай» (1969), «Чырвоныя эскадроны» (1970), «Салдаты. Тры пакаленні» (1978).

У творчай спадчыне мастака таксама партрэты (у тым ліку партрэт народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўнаы Ждановіч) і лірычныя пейзажы.

У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг: «Як памёр Дзянка» (1931, вокладка і ілюстрацыі), Чарняўская Л. «Лявоніха» (1932, ілюстрацыі), Чарняўская Л. «Перамога» (1932, ілюстрацыі), Ліпман Н. «Далёкаўсходняя» (1932, вокладка), Маршак С. «Вайна з Дняпром» (1934, ілюстрацыі), Барто А. «Брацікі» (1935, ілюстрацыі).

Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан» (1952).

Прымаў удзел ў мастацкіх выстаўках з 1931 г. Персанальная выстаўка была праведзена ў г. Мінску ў 1973 г.

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Абрама Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…».

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі