Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. , г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, інжынер-будаўнік; магістратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, магістр тэхнічных навук.
Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці – дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы будаўнiк», Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання