Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. , г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13 г. Гродна, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна».

З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога Саветаў дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё Мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання