Ле-Морн-Браба́н () — паўвостраў на паўднёва-заходнім ускрайку вострава Маўрыкій. Над паўвостравам на вышыню 556 метраў увышаецца ўзгорак і базальтавая скала. Турыстычны цэнтр.

Мясцовасць стала вядомая ў XIX стагоддзі, калі ў шматлікіх пячорах узгорка знаходзілі прытулак збеглыя рабы.

У 2008 годзе ландшафт паўвострава быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ле-Морн адно з лепшых у свеце месцаў для катання па хвалях з кайтам, на віндсёрфе і пэдлбордзе. Гэтыя віды воднай актыўнасці шырока прадстаўлены ў гэтай частцы Маўрыкія.

Спасылкі

Le Morne Brabant: The heritage of the Mauritian nation UNESCO World Heritage Centre — Le Morne Brabant

Катэгорыя:Геаграфія Маўрыкія Катэгорыя:Культурныя ландшафты Катэгорыя:Сусветная спадчына на Маўрыкіі Катэгорыя:Паўвостравы Афрыкі