Ры́хард Фры́дрых Яга́нес Пфа́йфер (; , г. Здуны, Польшча — ) — нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст.

Біяграфія Пфайфер вывучаў медыцыну ў Берліне і атрымаў навуковую ступень у 1880 годзе. Затым да 1889 года ён быў ваенным урачом. У 1887—1891 гадах працаваў асістэнтам у Роберта Коха ў Берліне, дзе і абараніў доктарскую дысертацыю ў 1891 годзе.

З 1891 года прафесар Інстытута інфекцыйных хвароб у Берліне, з 1899 года — Інстытутаў гігіены ў Кёнігсбергу, у 1909—1926 гадах - у Брэславе.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Постаці нямецкай бактэрыялогіі Катэгорыя:Выкладчыкі Кёнігсбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Імунолагі Германіі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Германіі