Беластоцкая гімназія, цяпер VI агульнаадукацыйны ліцэй імя караля Жыгімонта Аўгуста () — польская навучальная ўстанова для атрымання сярэдняй адукацыі ў Беластоку, існавала, праз шматлікія рэформы, у 1802—1944 гадах.

Найбольш вядомы вучань Беластоцкай гімназіі — Людвік Заменхоф, стваральнік мовы эсперанта, які вучыўся тут у 1869—1871 гадах.

Таксама ў 1875 годзе Беластоцкую гімназію скончыў царазабойца Ігнат Грынявіцкі, ён быў лепшым вучнем свайго выпуску. Яшчэ адзін вядомы выпускнік — беларускі ваенны і палітычны дзеяч Мікалай Дзямідаў, ён скончыў гімназію ў 1910 годзе.

Сярод выбітных настаўнікаў Беластоцкай гімназіі — выкладчык фізікі і матэматыкі Караль ЧаховічРаманоўскі, М. Як Бялінскі ня стаў настаўнікам у Беларусі. Гутарка з гісторыкам Тацянай Процька. - Радыё Свабода, 29 траўня 2008. , які працаваў тут у 1863—1884 гадах, а таксама вядомы польскі педагог Леан Баруцкі.

Гісторыя

Упершыню згадана пад 1777 года, калі Камісія народнай асветы Рэчы Паспалітай у ходзе агульнай рэформы сістэмы адукацыі зацвердзіла праграму навучання новастворанай беластоцкай пачатковай школы. Спачатку яна размяшчалася на рагу вуліц Кілінскага і Касцельнай. Да 1794 года кіраўніком школы быў ксёндз Ян Міхалоўскі. У 1796 годзе, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, школа не магла больш заставацца ў гэтым будынку, і з дапамогай Ізабелы Браніцкай, сястры караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, часова пераехала ў памяшканне былога прыдворнага тэатру.

Дзейнасць

Статус гімназіі навучальная ўстанова атрымала ў 1802 годзе, яшчэ пад аўтарытарнай прускай уладай. У 1808 годзе, пасля далучэння Беласточчыны да Расійскай імперыі паводле Тыльзіцкага міру, гімназія пераехала ў будынак на скрыжаванні вуліц Варшаўскай і Палацавай. Апошняя змена будынку адбылася ў 1858 годзе, калі гімназія пераехала ў класістычны палац на вуліцы Касцельнай, 9 (цяпер Варшаўская, 8). Гэты будынак быў узведзены ў 1831 годзе, да таго ў ім змяшчалася расійская адміністрацыя і ваенны шпіталь. У 1873 годзе гімназія змяніла профіль з гуманітарнага на тэхнічна-прыродазнаўчы і была перайменавана ў Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча ().

У 1915 годзе Беласток заняты германскімі войскамі. Пад акупацыяй пры падтрымцы Таварыства дапамогі польскім школам 29 лістапада 1915 года адкрыта Беластоцкая рэальная гімназія. Яе дырэктарам стаў ксёндз Станіслаў Галка — вядомы асветнік, паходжаннем з АшмяншчыныKs. Stanisław Hałko. Артыкул на старонцы IV агульнаадукацыйнага ліцэя імя караля Сігізмунда Аўгуста ў Беластоку.. Пасля аднаўлення Польскай Рэспублікі ў 1918 годзе ініцыятывай Галкі навучальная ўстанова атрымала імя караля Жыгімонта Аўгуста. Дзейнасцю Галкі, які да таго ж быў паслом на Сейм Польскай Рэспублікі, вучні арганізуюць шматлікія гурткі, выдаюць часопіс «Głos Uczniowski».

У верасні 1939 года ў Беласток увайшлі спачатку нямецкія войскі, а потым — савецкія. У 1939—1941 гадах Беласток быў часткай БССР. Пры савецкай уладзе ксяндза Станіслава Галку пераследваў НКУС, гімназія перапыніла сваю дзейнасць. Навучанне аднавілася ў 1944 годзе ў форме мужчынскай і жаночай гімназій. У 1958 годзе на іх аснове быў створаны I агульнаадукацыйны ліцэй, які цяпер называецца VI агульнаадукацыйным ліцэем імя караля Жыгімонта Аўгуста.

Крыніцы

Спасылкі Беларускі Беласток

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Польшчы Катэгорыя:Гімназіі Польшчы Катэгорыя:Адукацыя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Адукацыя на польскай мове Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі