Ме́нтынь — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вузлянка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 17 (15) км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Галінова. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны. Упадае ў Вузлянку прыкладна за 0,4 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ляскі. Рэчышча каналізаванае. Асноўныя прытокі — Шабеніха (Журыха) злева і Рудня справа.
Літаратура
Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г. Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы