Нафтаправод Адэса-Броды — нафтаправод на тэрыторыі Украіны паміж горадам Адэса на Чорным моры і горадам Броды ў Львоўскай вобласці, дзе ажыццяўляецца стыкоўка з нафтаправодам «Дружба». Скончаны пабудовай у 2003, у выкарыстанні з 2004.

Пачаткова быў прызначаны для транспартавання нафты з Каспійскага басейна праз порт Адэсы на заходнееўрапейскі рынак праз Броды і Польшчу. З 2004 тымчасова выкарыстоўваецца ў адваротным кірунку, дзеля транспартавання расійскай нафты на сусветныя рынкі праз порт Адэсы.

Аператар — ААТ «Укртранснафта».

Характарыстыкі Тэхнічныя характарыстыкі нафтаправоднай сістэмы «Адэса—Броды»: Даўжыня: 674 км Дыяметр: 1020 мм Пачатковая прапускная здольнасць: 14,5 млн т Прапускная здольнасць пасля ўвядзення 2-й чаргі: 45,0 млн т Галоўных насосных станцый: 1 Колькасць насосных станцый пасля ўвядзення 2-й чаргі: 3 Дэдвейт танкераў: да 100.000 т Ёмістасць рэзервуарнага парку 1-й чаргі: 200.000 м³ Ёмістасць рэзервуарнага парку пасля ўвядзення 2-й чаргі: 600.000 м³

Літаратура

Катэгорыя:Нафтаправоды Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Адэсе