Граўжышко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Граўжышкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лудскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 2 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Крайванцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, ПобалеўшчынаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад Кальчунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Алтажышкі, Буйкі, Іванкаўшчына і МахавоеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., у 1986 годзе — вёска Слабодка (злілася з вёскай Луды)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 21 снежня 1987 года ў склад Семярніцкага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына, у склад Кальчунскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Гута і ХаваншчынаРешение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, 90,8 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,9 % — армяне; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе