Мікалай Мікалаевіч Маркевіч (нар. , в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995), член Беларускай асацыяцыі журналістаў, былы палітзняволены.

Біяграфія Нарадзіўся 29 чэрвеня 1962 г. У дзяцінстве жыў у Казахстане, куды яго сям’я паехала падымаць цаліну. Скончыў філалагічны факультэт Калінінградскага універсітэта (1984).

Працаваў карэспандэнтам газет «Вышыня» (1984—1986), «Гродзенская праўда» (1986—1991), уласным карэспандэнтам па Гродзенскай вобласці «Народнай газеты» (1992).

Член культурна-гістарычнага клуба «Паходня» (1988—1992); старшыня грамадскага аб’яднання культурна-асветніцкага фонда «Бацькаўшчына» (з 1992); заснавальнік (з 1992) і галоўны рэдактар (з 1995) газеты «Пагоня» зарэгістраванай пры гэтым фондзе.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995), член Камісіі па пытаннях экалогіі і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.

Браў удзел у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў 1995 г..

Старшыня Гродзенскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997).

Былы член партыі БНФ.

Галоўны рэдактар газеты «День» (з 2003).

З’яўляўся старшынёй Гродзенскай арганізацыі ТБМГарадзкую філію Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Гродна высяляюць з памяшканьня..

У 2005 г. разам з аднадумцамі аднавіў Радыё Рацыя, быў праграмным дырэктарам і дарадцам праўлення Радыё Рацыя ў справах праграмы і развіцця, рэдактарам інтэрнэт-газэты pahonia.org.

Цяперашняя праца М.Маркевіча звязаная з пасажырскімі перавозкаміУ Горадні правялі пікет за малы памежны рух.

Праваслаўны. Жанаты, мае трое дзяцейМаркевич Николай.

Пераслед за журналісцкую дзейнасць 14 лютага 2002 г. галоўнаму рэдактару газеты «Пагоня» М. Маркевічу было прад’яўленае абвінавачанне ў паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Крымінальная справа супраць газеты «Пагоня» па арт. 367 ч.2 КК РБ за абразу прэзідэнта РБ была заведзеная яшчэ 6 верасня 2001 года. У рэдакцыі былі канфіскаваныя ўсе камп’ютары, а таксама 10 750 асобнікаў накладу спецвыпуска выдання, які яшчэ друкаваўся. Канфіскаваны спецвыпуск быў прысвечаны выбарам прэзідэнта БеларусіАгляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе. ст.25.

24 чэрвеня 2002 г. М. Маркевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом г. Гродна па арт. 367 КК РБ (паклёп у адносінах прэзідэнта) на два з паловай гады абмежавання свабоды з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Асіповіцкім РУУСМікола Маркевіч, асуджаны рэдактар зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты «Пагоня», пасля вяртаньня ў Гродна уладкаваўся на працу экспедытарам. Разам з ім прысуд быў вынесены і журналісту «Пагоні» П.Мажэйка. Падставай для крымінальнай справы паслужыла нататка ў «Пагоні» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г. (Да крымінальнага пераследу за паклёп на прэзідэнта восенню гэтага ж 2002 года быў прыцягнуты В.Івашкевіч рэдактар газеты «Рабочы»У вянок памяці: Віктар Івашкевіч (фота).) Падчас знаходжання ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу М.Маркевіч працаваў вахцёрам на лесапілцы мясцовага прадпрыемстваМаркевіч знайшоў сабе працу. Мажэйка зьбіраецца шукаць новую. Цягам адбывання пакарання трапляў у шпіталь з дыягназам «гiпертанiчны крыз». Тут у Асіповічах ён пазнаёміўся і пасябраваў з Эрнстам СабілаЯк жывуць на «хіміі» Мікола Маркевіч і Павел Мажэйка?.

4 сакавіка 2003 г. суд Асіповіцкага раёна змяніў прысуд М. Маркевічу на папраўчыя работы па месцы жыхарства з утрыманнем 15 працэнтаў заробку. 5 сакавіка 2003 г. ён быў вызвалены. Перад вызваленнем Маркевіч і Мажэйка атрымалі ліст са словамі падтрымкі ад Вацлава Гавэла, які ён напісаў яшчэ будучы на пасадзе прэзідэнта Чэхіі.

У 2003 г. М.Маркевіч ініцыяваў аднаўленне газеты «День» і быў яе рэдактарам.

11 мая 2004 г. Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці правяло вобшук рэдакцыі незалежнага штотыднёвіка «День». Трохгадзінны вобшук праводзіўся па загаду намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Уладзіміра Анісько. Супрацоўнікі КДБ шукалі апаратуру, на якой маглі быць надрукаваныя ўлёткі, якія з’явіліся ў Гродна ў пачатку мая, якія змяшчалі верш з крытыкай праўлення прэзідэнта Лукашэнкі. Па факце абразы гонару і годнасці прэзідэнта было ўзбуджана крымінальная справа«Репортеры без границ» выступают против обыска редакции газеты «День».

26 мая 2004 г. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна г. Гродна (старшыня камісіі — Бялінскі Алег- кіраўнік справаў Адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна) пакарала галоўнага рэдактара газеты «День» М. Маркевіча штрафам у памеры адной базавай велічыні (19 тыс. руб.) і канфіскацыяй накладу газеты «День» (ч. 3 арт. 172 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Падставай для пакарання з’явілася публікацыя меркавання кіраўніка прадпрымальніцкага страйкама Валерыя Леванеўскага, які разважаў пра тое, ці могуць беларусы бараніць свае правы шляхам актыўнага пратэсту26-га траўня Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна Гродна пакарала галоўнага рэдактара газеты «День» Міколу Маркевіча штрафам у памеры адной базавай велічыні (19 тыс. руб.) і канфіскацыяй накладу газеты (БАЖ).

Увечары 26 мая 2005 года супрацоўнікі Дубровенскага РУУС канфіскавалі 1990 асобнікаў газеты «День»Галоўны рэдактар газеты «День» Мікола Маркевіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Дубровенскага РУУС.

4 ліпеня 2005 г. Мінгарвыканкам ліквідаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Деньпресс», якое з’яўлялася выдаўцом недзяржаўнай газеты «День». Ліквідацыя заснавальніка азначала аўтаматычную ліквідацыю і газетыТАА «Деньпресс» ліквідаванае ўладамі — ягоны кіраўнік даведаўся пра гэта праз паўтары месяцы.

23 лістапада 2008 года журналіста затрымалі ў будынку Ленінскага РАУС г. Гродна, куды той прыйшоў пацікавіцца лёсам актывістаў, якія былі затрыманыя за раздачу незалежнай прэсы «Наша Ніва» і «Наша слова». Праз некаторы час М. Маркевіч быў адпушчаныАдміністратыўны перасьлед.

21 чэрвеня 2022 года быў затрыманы ў офісе сваёй фірмы «КласТур». 24 чэрвеня яго асудзілі па адміністрацыйнай справе за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 10 сутак арышту.

Узнагароды Лаўрэат прэміі «Цайт»Газета «Новы час» стала лауреатом премии фонда «Цайт». Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека Хартыі’97Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў лаурэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год.. Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Спасылкі Мікола Маркевіч: "У мяне дагэтуль пытаюцца, калі вернецца «Пагоня» БЕЛАСТОЦКІ ЖУРНАЛІСТ ЮРКА КАЛІНА ПРЭЗЭНТУЕ ФІЛЬМ «ПАГОНЯ ЗА ПРАЎДАЙ» Супрацоўнікі амерыканскай амбасады наведалі Маркевіча і Мажэйку Мікола Маркевіч: Сёння мне не дазволяць выдаваць легальную газету Газету «День» адмаўляюцца распаўсюджваць. Микола Маркевич, осужденный редактор закрытой властями негосударственной газеты «Пагоня», после возвращения в Гродно устроился на работу экспедитором На Конференции в Раубичах приняли обращение в защиту белорусских журналистов

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў