Мышко́ўка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ілія (басейн Віліі).

Назва На польскай карце 1933 г. - Мышаўка (Myszówka). На яшчэ ранейшай карце 1846 г. - Мышыца (памяншальнага выгляду, ад *Мыша).

Літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга збліжаў назву Мышы-Мышкоўкі з літоўскім гідронімам Mūša, хоць не адкідаў і магчымасці сувязі са слав. мышьK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 533.. Літоўскі гідраніміст А. Ванагас гідронім Mūša звязваў з mūša "прыбой"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 222..

Водаапісанне Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 21 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Мышкавічы. Упадае ў Ілію прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад вёскі Крамянец. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Літаратура  — С. 422. Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іліі