Біхар () — горны масіў у Заходніх Румынскіх гарах. Вышыня да 1848 м (гара Куркубэта).
Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі.
Біхар уяўляе сабой фрагмент герцынскага масіва, складзены з крышталічных сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Характэрны карст. Маюцца разбураныя патухлыя вулканы. Радовішчы жалезнай руды, баксітаў.
Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Літаратура
Катэгорыя:Горы Румыніі