Бэр Аршанскі (, Гарадок — , Масква) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар.
Біяграфічны нарыс Нарадзіўся на Віцебшчыне ў яўрэйскай сям’і. Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 г. жыў у Рызе. У 1903 уступіў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вільню. З 1913 у Санкт-Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накіраваны ў Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З’яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Літве. Да пачатку 1920-х гадоў пераехаў у Мінск. З 1920 намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925—1926 гады рэдагаваў газету «Октобэр» («Кастрычнік», выдавалася на ідыш). Быў намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1920—1926). У 1927 годзе накіраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 года зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР. У 1930-ыя гады пабываў на Калыме.
Творчасць Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму «Пачатак усходу» пра рэвалюцыйныя падзеі 1905—1906 г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне.
Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра.
П’еса Б. Аршанскага «Кроў» ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.
Пісаў на ідыш, беларускай і рускай мовах.
Бібліяграфія Арцём / Б. Аршанскі. — М., 1932. Вечны сон : п’еса / Б. Аршанскі. — Вільна, 1909. В мундштуке папиросном : рассказ / Б. Оршанский // Звязда. — 1925. — 19 ліп.
Крыніцы
Літаратура Аршанскі Бэр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1992. — Т. 1. — С. Аршанскі Бэр // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 281—282. Аршанскі Бэр Эмануілавіч // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Кн.1.
Катэгорыя:Народныя камісары працы БССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі