Спя́гліца, Спяглянка — рака ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нарач (басейн Віліі).
Назва Паводле літоўскага лінгвіста і назвазнаўца К. Бугі ад балцкага *SpenglàK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 540.. Выцякае з Вішнеўскага возера.
Назву літоўскага возера Spenglà літоўскі гідраніміст А. Ванагас выводзіў ад spangti "слепнуць; зарастаць, зацягвацца (пра вадаём)"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 311..
Гідраграфія
Даўжыня ракі 18 км, з іх 16,5 км на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выток знаходзіцца ў Смаргонскім раёне, за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Свяцілавічы, упадае ў раку Нарач на ўсход ад вёскі Папоўцы Вілейскага раёна. Рэчышча Спягліцы каналізаванае ў верхнім цячэнні. Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Асноўны прыток — рака Зуста (справа).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы