Ма́ска — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рова (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).
Назва Назва балцкага паходжання, калі толькі гэта назва аўтэнтычная (складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картахП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 262.).
Звязана з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры).
Корань Mask- таксама ў назве ракі Масква (прыток Акі), дзе ён пашыраны пашыральнікам -(u)v-, які на Павоччы ён таксама ў рачных назвах Пратва, СмядваВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28., а на захадзе ад іх у назвах дняпроўскіх рэк Цітва, ВодваВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 154..
Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча. Напрыклад, рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні каля Мажайска, і ў сярэднім каля Звянігарада, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30..
Тыпалагічныя аналагі — літоўскія азёрныя назвы тыпу Tabalys, балцкія рачныя назвы тыпу Табола паблізу цячэння ракі Масквы (Таболка і Таболаўка — яе правыя прытокі, Табола — на поўдні ад яе вусця). Яны звязаныя з літоўскім tabaluoti «кідацца ў бакі; хістацца; гайдацца падвешаным; хвалявацца», tabalas «рэч, што гайдаецца»В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 338—339..
Значэнне рачной назвы Маска можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.
На сёння выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад хутара Рыбачнае.
Выток ракі, што на пазнейшых картах пазначаная як Маска, станам на другую палову XIX стагоддзя карты паказваюць з возера Рыбачнае (побач з паселішчам Рыбачнае). На пазнейшых картах прыток у Маску ўжо паказаны таксама і з суседняга возера Краснае, або Святое Краснае (на захадзе ад Рыбачнага). Таксама на ранейшых картах рака Маска пазначаная як рака Рова, а цяперашняе рэчышча Ровы (да сутокаў з цяперашняй Маскай) пазначанае як рака Лужа (меркавалася левым прытокам Ровы). Складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картах.
Упадае ў Рову прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Персцень, на паўночны захад ад вёскі Сяменькавічы.
Рэчышча Маскі каналізаванае. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Прытокі — меліярацыйныя каналы. Каля ракі вёска Забашэўка.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-70. Выданне 1980 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны