Малу́ша — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ліпаўка (басейн ракі Друць).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на захад ад вёскі Малатоўкі. Упадае ў сажалку на рацэ Ліпаўка на поўнач ад вёскі Заполле. Рэчышча часткова каналізаванае (у ніжнім цячэнні). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі пасёлак Гута, вёска Бахані.
Літаратура — С. 288.
Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Друці