Лаво́ша — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (прыток Гайны, басейн Бярэзіны).
Назва Паводле Вадзіма Жучкевіча, у аснове назвы Лавоша паняцце лава. Паняцце ўжывалася найперш да дзялянкі зямлі або шырокай баразны (разоры)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 193-194..
На думку Аляксандра Рогалева, у гідроніме Лавоша каранёвая частка Лав- магла азначаць «балота» (параўн. паняцце лава — «тарфяное балота» ў Чарнігава-Сумскім Палессі). Фармант -ош(а) ўяўляе сабой трансфармацыю старажытнага геаграфічнага паняцця ў значэннях «вада», «цячэнне», «рака»А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 187..
Водаапісанне Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 м/км.
Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Лавоша. Упадае ў Цну прыкладна за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Кроква. Вадазбор на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша.
Літаратура
Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 г. Стан Мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Басейн Гайны