Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Снежань)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1946 чалавек, з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1869 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе