Оўлу (фінск. Oulu, швед. Uleåborg — Улеабарг) — шосты паводле велічыні горад Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Оўлу. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пры ўпадзенні ракі Оўлуёкі ў Батнічны заліў Балтыйскага мора. Заснаваны ў 1605 годзе, Оўлу — самы стары горад у Паўночнай Фінляндыі.
Гісторыя 8 красавіка 1605 года шведскі кароль Карл IX загадаў заснаваць паселішча насупраць замка, пабудаванага ў 1590 годзе. У 1610 годзе паселішча атрымала статус горада.
Насельніцтва Насельніцтва горада складала амаль 194 тысячы чалавек (2014), з якіх 48,9 % — жанчыны, 51,1 % — мужчыны. На працягу апошніх гадоў Оўлу — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў Фінляндыі.
Культура У 2011 годзе Оўлу быў намінаваны на імя культурнай сталіцы Еўропы.
Музеі Аўтамабільны музей. У экспазіцыі аўтамабілі, год выпуску якіх пачынаецца з 1910 года. Таксама ў музеі ёсць старыя матацыклы, прыклады матораў і розныя макеты. Батанічны музей. Гэты музей належыць універсітэту Оўлу. У музеі сабраны розныя навуковыя калекцыі. Агулам іх амаль што пяцьсот тысяч. Геалагічны музей. Заалагічны музей.. Музей «Дом марака» . Музей мастацтваў ці Oulun taidemuseo.
Тэатр
Адукацыя Першая школа ў Оўлу адкрыта ў 1612 годзе, праз два гады пасля атрымання статуса горада.
Універсітэт Оўлу Універсітэт прыкладных навук у Оўлу (Oulu University of Applied Sciences) Славутасці Кафедральны сабор Оўлу Транспарт
Гарадскі транспарт Гарадскі транспарт Оўлу складаецца аўтобусаў, трамвайнага і тралейбуснага руху няма.
Чыгунка
Праз Оўлу праходзіць чыгунка, горад з'яўляецца чыгуначным вузлом.
Кірункі Хельсінкі Рованіемі Каяні Кемі
Аэрапорт
Аэрапорт Оўлу (IATA: OUL, ICAO: EFOU) (фінск. Oulun lentoasema) знаходзіцца за 6 км ад цэнтра горада.
Кірункі Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа Рыга Капенгаген Аэрапорт Стакгольм-Арланда
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Універсітэт Оўлу Музей Pohjois-Pohjanmaan - Горад Оўлу
Катэгорыя:Гарады Фінляндыі