Дом Біргера — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 10 (гістарычная Праабражэнская). Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.

У канцы XIX стагоддзя (каля 1895 года) мінскі купец Лейба Біргер пабудаваў тут мураваны двухпавярховы жылы дом. Будынак быў накрыты двухсхільным дахам. З боку вуліцы Праабражэнскай быў створаны праезд ва ўнутраны двор, перакрыты скляпеннямі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны стрымана і аформлены лапаткамі з простым дэкорам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, а на другім — лучковыя без ліштваў. На першым і другім паверхах будынка знаходзіліся жылыя пакоі. Акрамя таго, у двары размяшчаўся двухпавярховы мураваны флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

У 1909 годзе ўсе будынкі і збудаванні набыў мінскі мешчанін Моўша Гальдштэйн. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў галоўным жылым доме было тры кватэры, у адной з іх пражывала сям’я гаспадара.

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Біргера не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне канца XIX — пачатку XX стагоддзяўІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА.

Архітэктура

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Аконныя праёмы па 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Плоскасць галоўнага фасада расчлянёна лапаткамі. У вуглавой частцы — арачны праезд. Выкарыстоўваецца як жылы.

Літаратура

Спасылкі

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1890-я гады Катэгорыя:1890-я ў Мінску