Ла́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лапічы.
Геаграфія Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і ПагарэлаеРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (26 населеных пунктаў) — 3184 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,6 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1529 чалавек.
Цікавая інфармацыя Самы вялікі сельсавет раёнаСаветы за работай Старшыня сельвыканкама мае як правы, так і абавязкі! №67.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе