Георгій Пятровіч Давідзюк () — беларускі сацыёлаг, заслужаны работнік БДУ, стваральнік першага ў СССР «Слоўніка прыкладной сацыялогіі». Доктар філасофскіх навук (1969), прафесар (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў Польшчы, у вёсцы Камень-Шляхецкі. Да вайны скончыў 2 класа гімназіі ў Кобрыне. Потым пачалася вайна. Георгій Пятровіч пайшоў на фронт. У 1942 годзе ўзначаліў аддзяленне партызан і атрымаў першае раненне ў адкрытым баі з нямецкай ротай пад Ганцавічамі. У маі 1943 года быў прыняты ў партыю. У гэтым жа годзе стаў камандзірам партызанскай роты. У 1944 годзе падчас штурму пераправы ў в. Зарэчча атрымаў сур’ёзнае раненне і быў спісаны з фронту.
Пасля вайны працаваў у адміністрацыйных установах, у тым ліку быў загадчыкам аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе, у педінстытуце. У 1952 скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1959 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1959) перайшоў на навуковую працу. З 1959 па 1973 г. працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР загадчыкам сектара, а з 1962 — загадчыкам аддзела. У 1961 г. у свет выйшла яго першая кніга «Асноўныя рысы сучаснага рэвізіянізму», якую моцна раскрытыкавалі ў праўладнай югаслаўскай газеце «Борба», абвінавачваючы ў паклёпе на югаслаўскае кіраўніцтва, у тым ліку і на Іосіпа Броз Ціта. У 1967 выступае адным з стваральнікаў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ. У 1968 у свет выйшла яго кніга «Крытыка тэорыі адзінага індустрыяльнага грамадства», якая атрымала высокую ацэнку маскоўскіх сацыёлагаў. У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Крытыка тэорыі адзінага індустрыяльнага грамадства».
У 1973 перайшоў на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Кіраваў кафедрай філасофіі гуманітарных факультэтаў, а таксама праблемнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў. Актыўна змагаўся за арганізацыю афіцыйнай падрыхтоўкі прафесійных сацыёлагаў ў БДУ. І яго барацьба не прайшла бясследна: ужо ў пачатку 1973/74 навучальнага года на філасофскім аддзяленне было арганізавана дзве групы: філасофская і сацыялагічная. Аднак на філасофскім аддзяленні востра адчувалася патрэба ў прафесійных падручніках. Менавіта гэтая праблема натхніла Г. П. Давідзюка напісаць спецыялізаваныя падручнікі: «Уводзіны ў прыкладную сацыялогію» (1975) і «Прыкладная сацыялогія» (1979).
Навуковая дзейнасць Напісаны і выдадзены больш за 150 навуковых прац. Падрыхтаваў 48 кандыдатаў навук, 12 з якіх потым сталі дактарамі філасофскіх і сацыялагічных навук. Напісаў ў 1984 г. першы ў СССР «Слоўнік прыкладной сацыялогіі».
Узнагароды Залаты медаль ВДНГ СССР Ордэн «Айчыннай вайны I ступені» Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «Партызану Айчыннай вайны I ступені» Граматы Вярхоўнага Савета БССР за актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць
Выбраная бібліяграфія Социальные изменения рабочего класса Белоруссии. — Мн., 1965 (у суаўт.). Социальные изменения крестьянства Белоруссии. — Мн., 1966 (у суаўт.). Критика теории «единого индустриального общества». — Мн., 1968 (пераведзена і выдадзена на нямецкай мове ў 1972). Структура советской интеллигенции. — Мн., 1970 (у суаўт.). Социальные проблемы села. — Мн., 1971 (у суаўт.). Проблемы «массовой культуры» и массовой коммуникации. — Мн., 1972 (у суаўт.). Словарь прикладной социологии. — Мн., 1975 (под общ. ред.) Введение в прикладную социологию. — Мн., 1975. Социальный эффект соревнования. — Мн., 1976 (у суаўт.). Методологические основы социального управления. — Мн., 1977 (у суаўт.). Несостоятельность буржуазных концепций «общества нового типа». — Мн., 1978. Студент и его деятельность. — Мн., 1978 (у суаўт.). Sociological research in the Byelorussian S.S.R. International social science journal, 1978, Vol. XXX, N 2. Прикладная социология. — Мн., 1979. Socjologia stosowana i osobowaśé. Czlwiek i światopoglad, 1979, N 10. Словарь прикладной социологии. — Мн., 1984. Universities in the Higher Education System. Today and Tomorrow, Kraków 1990. The Universities and the Constraction of New Education Home. Higher Education in Europe, 1991, Vol. XVI, N 4. Sociocultural community of Polish and Belarus peoples. The Neighbourhood of cultures. Warszawa 1994.
Літаратура
Спасылкі Давидюк Г. П., Данилов А. Н. Динамизм и оптимизм — жизненное кредо профессора Г. П. Давидюка . ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013). Память и слава: Белорусский государственный университет в годы Великой Отечественной войны. 1941—1945 / В. И. Стражев. — Минск: БГУ, 2005. — С. 151. «Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?» — Унiверсiтэт (be-BY). www.gazeta.bsu.by. Проверено 19 июля 2017. Данилов А. Н. Легендарный профессор Г. П. Давидюк: большой труженик, воин и учитель . ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013). Бабосов Е. М. Доброе слово о коллеге и друге . ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013). Бурова С. Н. О Георгии Петровиче Давидюке . ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013). БГУ. Заслуженные работники Белорусского государственного университета.
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне