Касцянё́ўка — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 21 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰. Пачынаецца каля вёскі Калечыцы, упадае ў Лебяду каля вёскі Бешанкі. На працягу 7 км каналізаваная (ад аграгарадка Гурнофель да вусця). На рацэ каля вёскі Вялікія Казлы і аграгарадка Гурнофель створаны сажалкі (плошчай 0,02 і 0,06 км² адпаведна).

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Лебяды Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна