Пчеловодство — расійскі навукова-вытворчы часопіс аб пчалярстве. Заснаваны ў 1921 годзе.
У рэдакцыйную калегію ўваходзяць акадэмік А. М. Смірноў, прафесары В. М. Крылоў і В. І. Лебедзеў.
Часопіс выходзіць 10 раз у год і распаўсюджваецца ў Расіі і былых саюзных рэспубліках, а таксама і за мяжой. Часопіс уключаны ў РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання) і ўваходзіць у Пералік вядучых рэцэнзуемых навуковых часопісаў і выданняў, рэкамендаваных ВАК Расіі для публікацый асноўных вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Пчалярства