Тушча́нка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Назва Назва літоўскай ракі Tušt-upis звязваецца з літоўскім tuščias, tuštas «пусты»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 350..
Гідраграфія Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Выцякае з возера Тушча, у яго заходняй частцы. Упадае ў Страчу ў напрамку на поўдзень ад вёскі Алешкі (Мядзельскі раён). Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай раўніны. Рэчышча Тушчанкі часткова каналізаванае.
Каля ракі вёска Дабраўляны (Смаргонскі раён).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы