Вержбало́ўка, Лазо́ўка — рака ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Гожка (басейн Нёмана). Даўжыня 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Казловічы, упадае ў Гожку каля вёскі Багушоўка. На ўсім працягу каналізаваная. На паўднёва-ўсходняй ускраіне аграгарадка Верцялішкі створана сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана